КРАМЛЁЎСКАЯ ІМПЭРЫЯ БУДЗЕ РАЗГРОМЛЕНА СІЛАМІ НАРОДАЎ

(Красавіцкі Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

13 красавіка адбылося паседжаньне Сойму КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” — “Мадэфікацыя фашызма” . Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыі і Фронту. Выступоўцы зазначылі, што ў нашым рэгіёне Эўропы адбываюцца лёсавызначальныя падзеі. Расейская імпэрыя рыхтуецца да паўнамаштабнага нападу на сувэрэнную Украіну. Расея арганізоўвае падступныя правакацыі супраць украінцаў, канцэнтруе свае войскі на мяжы з Украінай, узмацняе інфармацыйную вайну супраць украінскай рэвалюцыі. Але марныя гэтыя намаганьні ворагаў чалавецтва. Увесь сьвет убачыў драпежную сутнасьць Імпэрыі Зла і робіць высновы, датычныя ўласнай бясьпекі. Україна апынулася на перадавой лініі супрацьстаяньня з імпэрскім драпежнікам. Наша Беларусь — на чарзе. Зразумела, што Масква прыкладае намаганьні для таго, каб уцягнуць нашу краіну і нашу армію ў крывавы вір ваеннага канфлікту.

Вось чым абярнулася арыентацыя на шалёную маскоўскую імпэрыю, дэмагагічныя гуканьні аб тым, што “без России нам никак” і г.д. Масква штурхае нас усіх у сваю вайну, у вайну супраць нашых братаоў-украінцаў. Гэта Масква ня можа абысьціся без нашых афіцэраў і жаўнераў, без нашай тэрыторыі і людзкіх рэсурсаў. Таму што расейская армія даўно ператворана ў крымінальную тэрарыстычную структуру. Але гэтая крымінальная структура ня здольная (нягледзячы на сучасныя ўзбраеньні, якія яна мае) вытрымаць выпрабаваньні сучаснай вайны. Дэмаралізаванае расейскае грамадзтва ня здольнае ацаніць адэкватна сутнасьць крымінальнага злачынства, на якое штурхае яго крамлёўска-лубянская хунта. На Украіне крамлёўская імпэрыя будзе разгромлена сіламі народаў, якія ня хочуць вяртацца ў маскоўскае рабства. Вайна супраць Украіны азначае канец імпэрыі. Таму ўсе людзі і ўсе народы павінны цяпер згуртавацца ў справе супраціву агрэсіўнай імпэрыі і яе разгрома. Мы — украінцы, беларусы і іншыя эўрапейскія народы — будзем праяўляць гуманныя адносіны да палонных і параненых расейскіх агрэсараў. Але павінна дзейнічаць біблейская формула: “Хто да нас зь мячом прыйшоў, ад мяча і загіне”.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра дзікія вынікі маскоўскай гэбельсаўскай прапаганды. Людзі, якія карыстаюцца толькі расейскімі тэлеканаламі, абсалютна дэзарыентаваныя і не разумеюць падзей у суседняй Украіне. Неабходна распаўсюджваць праўдзівую, аб'ектыўную інфармацыю пра змаганьне ўкраінцаў за волю, пра небясьпеку, якая навісла над нашай краінай у сувязі з расейскай ваеннай агрэсіяй.

Сойм абмеркаваў арганізацыйныя справы і прыняў заявы:

“”Абаронцы Беларусі, не ваюйце супраць украінцаў!”,

“Спыніць генацыд беларускага народу можа толькі зьмена палітычнай улады ў краіну”,

“Будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі — найвялікшае злачынства супраць беларускага народу”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

13 красавіка 2014 г. Менск