РАСЕЯ ПЕРАКІДВАЕ СПЭЦОЎ ГРУ З КРЫМУ НА ЎСХОД УКРАІНЫ

Масква працягвае рэалізоўваць сцэнар расколу Украіны, мяркуе кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледваньняў Дмытро Тымчук.

Галоўнае выведчае ўпраўленьне (ГРУ) РФ адклікае сваіх супрацоўнікаў з Крыму, каб перакінуць іх на ўсход Украіны, паведаміў кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледваньняў Дмытро Тымчук.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

“Каардынацыйным цэнтрам сэпаратыстаў у Расеі прынятае рашэньне ўмацаваць сетку каардынатараў ГРУ ГШ ВС РФ (Галоўнага выведупраўленьня Генштаба Узброеных сілаў РФ), якія дзейнічаюць на ўкраінскай тэрыторыі. З гэтай мэтай з Крыму адкліканыя супрацоўнікі расейскага ГРУ, пры непасрэдным удзеле якіх быў рэалізаваны сцэнар абвяшчэньня “незалежнасьці” і адлучэньня Крыма ад Украіны”, — заяўляе Тымчук.

8 красавіка Дмытро Тымчук паведамляў, што сэпаратысты на паўднёвым усходзе Украіны атрымалі заданьне “арганізаваць правакацыі з ахвярамі” у гарадах рэгіёна, каб расейскі бок мог гэта інтэрпрытаваць як “тэрор украінскай улады супраць народа” і ўвесьці войскі на тэрыторыю Украіны.

10.04.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/society/Tymchuk-Rossiya-perebrasyvaet-razvedchikov-GRU-iz-Kryma-na-vostok-Ukrainy-17598.html