НАТО: РАСЕЯ МОЖА ЗАХАПІЦЬ УКРАІНУ ПРАЗ 3–5 ДЗЁН

Галоўнакамандуючы сілаў НАТО ў Эўропе генэрал Філіп Брыдлаў кажа, што Расея мае ўсе неабходныя сілы на ўкраінскай мяжы, якіх дастатковыя, калі яна вырашыць распачаць уварваньне ў краіну.

Па яго словах, Расея можа дасягнуць сваёй мэты праз тры-пяць дзён.

У інтэрв'ю агенцыі Reuters і Wall Street Journal Брыдлаў назваў сытуацыю на ўкраінска-расейскай мяжы “ндзвычай трывожнай”.

Па яго словах, НАТО заўважыла прыкметы руху невялікай часткі расейскіх войскаў напярэдадні ўвечары, але ня ўбачыла, каб яны вярнуліся ў казармы.

Па словах генэрала, на сустрэчы міністраў замежных справаў краін-сяброў НАТО ў Брусэлі яго папрасілі скласьці да 15 красавіка пакет па падмацаваньнях на сушы, у паветры і ў моры — для гарантый хаўрусьнікам НАТО ў цэнтральнай Эўропе.

Пераклад з украінскай.

Крыніца: украінская рэдакцыя Радыё Свабода.