УКРАЇНА. ІДЗЕ АДЛОЎ ЗАБОЙЦАЎ
Падчас спэцапэрацыі Генпракуратуры, СБУ і МУС былі затрыманыя падазраваныя ў масавым расстрэле людзей у Кіеве 20 лютага.
Усе трое затрыманых — супрацоўнікі кіеўскай спэцроты “Беркута”, паведамляе “5 канал” са спасылкай на выканаўцу абавязкаў генэральнага пракурора Алега Махніцкага. Ён называе гэтае падразьдзяленьне “чорнай ротай”. Пракурор сьцьвярджае, што была выдадзена агнястрэльная зброя. Загад “беркутаўцам” аддаваў іхны кіраўнік, ён таксама затрыманы. Алег Махніцкі заявіў, што ўсе яны зьяўляюцца грамадзянамі Украіны.
Высьветлены шэраг іншых асобаў, якіх падазраюць у саўдзеле ў масавых забойствах 20 лютага. Сілавікі высьвятляюць прыналежнасьць дзевяцёх чалавек: трое зь іх ужо затрыманыя, з шасьцёма праводзяцца сьледчыя дзеяньні, — паведамляе “ЛІГАБізнесінформ”.
Генэральная пракуратура Украіны высьветліла асобы снайпэраў, якія расстрэльвалі людзей на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве, паведамілі ўкраінскія СМІ 18 сакавіка.
2.04.2014
Пераклад з расейскай.