ВІНШУЕМ РАСЕЙСКА-КРЫМСКУЮ МОЛАДЗЬ!

Вось якія зьвесткі паступаюць з Крыму, акупаванага маскоўскай імпэрыяй:

“Незаконны прэм'ер-міністар Крыма Сяргей Аксёнаў патлумачыў, што цяпер на паўвыспе дзейнічае канстытуцыя РФ, а таксама іншыя расейскія законы, паводле якіх будзе зьдзяйсьняцца прызыў у армію.

Як паведамляе Тві, Аксёнаў зазначыў, што месца службы крымскіх прызыўнікоў ня будзе абмяжоўвацца паўвыспай.

“Ніякага адрозьніваньня тут ня будзе, прызыўнікі будуць служыць па ўсяе краіне, у тым ліку ў Дагестане, Чачэніі і наогул на Паўночным Каўказе”, — сказаў Аксёнаў”.

(Крыніца: http://gordonua.com/news/crimea/Aksenov-Krymskie-prizyvniki-budut-sluzhit-v-CHechne-i-na-Kavkaze-14470.html)

З далучэньнем Вас да Вялікай Масковіі, дарагая расейска-крымская моладзь! Ура-а-а-а...

Беларуская моладзь