ЦЮРКІ-КАРАКАЛПАКІ ЗА УКРАІНУ І КРЫМСКА-ТАТАРСКІ НАРОД
Кіраўнік Нацыянальнай Рады цюркаў-каракалпакаў прынц крыві Дашгін Гюльмухамэдаў заявіў, што цюркскія народы гатовыя дапамагчы Украіне абараніць яе тэрытарыяльную цэласнасьць.
“Мы гатовыя надаць дапамогу ўкраінскай арміі — ад 2 да 5 тыс. дабраахвотнікаў, якія гатовыя прысягнуць і абараніць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і правы краымскататарскага народу”, — заявіў Гюльмамэдаў.
Ён мяркуе, што звычайныя людзі цюркскага сьвету абураны акупацыяй Крыму Расеяй і лічаць, што яе дзеяньні накіраваныя, у тым ліку, супраць крымскататарскага народу.
Менавіта таму, дадаў Гюльмамэдаў, тысячы цюркаў-дабраахвотнікаў, якія пражываюць у Нямеччыне, Турцыі, Грузіі, Азэрбайджане, гатовыя ў любы момант прыехаць на Украіну і аказаць дапамогу ў справе абароны дзяржавы і крымскіх татараў асабліва.
“У Крыме вырашаецца ня толькі лёс Украіны, ня толькі яе тэрытарыяльная цэласнасьць, але й лёс Казахстана і Азэрбайджана”, — даўа ён.
У той жа час, кіраўнік партыі “Будучыня Азэрбайджана” Агасіф Шакіраглун дадаў, што Азэрбайджанская дзяржава падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і лічыць, што Крым — гэта неад'емная частка ўкраінскай дзяржавы.
Як паведамлялася, 18 сакавіка прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў з сэпаратыстамі “дамову паміж РФ і Рэспублікай Крым аб прыняцьці ў Расейскую Фэдэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэньня ў складзе РФ новых суб'ектаў”.
Да таго ж Пуцін загадаў ратыфікаваць уваходжаньне Крыма ў склад Расейскай Фэдэрацыі.
Пасьля гэтага, не зважаючы на дамоўленасьць аб перамір'і, у Сімферопалі расейскія вайскоўцы забілі ўкраінскага афіцэра і яшчэ двух паранілі.
Мінабароны Украіны дазволіла вайскоўцам у Крыме выкарыстоўваць зброю.
19.03.2014
Пераклад з украінскай.
Крыніца: Інтерфакс-Украіна