АРЫШТАВАНЫ “ЧОРНЫ КАСІР” ПУЦІНА

Народны дэпутат ад УА “Батьківшчіна” Аляксандр Брыгінец мяркуе, што затрыманьне ўкраінскага бізнэсоўца Дзімітрыя Фірташа ў Аўстрыі зьвязана зь ягонымі газавымі махінацыямі на Украіне, у якіх фігуруе прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Пра гэта Брыгінец сказаў у камэнтары Gordonua.com.

“Арышт Фірташа зьвязаны з тым, што, акрамя ўсяго іншага, ён зьяўляецца ключом да махінацыяў Пуціна ў газавай сфэры Украіны і ня толькі. Ён адказваў за чорную касу Пуціна. Усе цудоўна памятаюць гісторыі пра мільярды кубамэтраў, якія ўвесь час адсуджваліся”, — сказаў Брыгінец.

Па словах нардэпа, Фірташу прад'яўляюць “вельмі сур'ёзныя абвінавачваньні”.

“І цяпер у яго два выйсьці: альбо супрацоўнічаць са сьледствам і распавесьці, што ён зрабіў на патрабаваньне Пуціна, альбо вельмі-вельмі доўга сядзець у турме. Які шлях ён абярэ, я ня ведаю, але дакладна разумею, што калі ён ня дасьць паказаньняў супраць Пуціна, то будзе арыштаваны наступны, хто дасьць гэтыя паказаньні”, — сказаў Брыгінец.

Нардэп мяркуе, што арышт Фірташа дапаможа “расплюшчыць вочы расейцам”.

“Увесь сьвет павінен ведаць, што Пуцін — крымінальны злачынца. Амэрыканцы зрабілі абсалютна слушна, калі распачалі атаку на Расею такім спосабам. Прынамсі, гэта дасьць магчымасьць расейцам зразумець, кто ў іх лідэр і як ён на іх нажываўся”, — мяркуе Брыгінец.

Дзімітры Фірташ быў затрыманы ў Вене 13 сакавіка на запыт ФБР. Адразу пасьля затрыманьня аўстрыйскія СМІ напісалі, што яго падазраюць у арганізацыі нейкай злачыннай групоўкі. Крыніцы выданьня INSIDER паведамляюць, што на самой справе яго затрымалі па абвінавачваньні ў спробе даць хабар чыноўнікам у Індыі.

14.03.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Briginec-Firtash-otvechal-za-chernuyu-kassu-Putina-Ego-arest-eto-ataka-na-Rossiyu-13940.html