ФІРТАШ ЗДАЎ ПУЦІНА?

Арышт украінскага алігарха Дзімітрыя Фірташа ў Аўстрыі наўпрост зьвязаны з агрэсіяй Расеі на Украіне. Такую думку ў камэнтары для Gordonua.com выказаў палітолаг Тарас Беразавец.

“Арышт Фірташа перасьледуе некалькі мэтаў. Амэрыканцы паказваюць Пуціну, што такі ж лёс можа чакаць любога з расейскіх алігархаў. Таму што ўсе яны ўразьлівыя. Іхныя сем'і жывуць на Захадзе. Пачынаючы ад Абрамовіча і Дзярыпаскі. А кожны зь іх можа быць абвінавачаны па любых эпізодах. Расейскім бізнэсоўцам даюць сігнал — спыняйце падтрымку Пуціна, а ўкраінскім — досыць гуляцца ў сэпаратызм”, — мяркуе экспэрт.

Пры гэтым палітолаг перакананы, што алігарха выпусьцілі пад залог за тое, што ён здаў усю патрэбную ФБР інфармацыю.

Тое, што Фірташа адпусьцілі пад залог, азначае адно — ён здаў агенту ФБР, які працаваў зь ім у Аўстрыі, усю інфармацыю аб бізнэс-праектах Пуціна, аб крамлёўскай агентуры сярод украінскага палітычнага істэблішмэнту. Гэтыя прозьвішчы на самой справе былі і так вядомыя, але ўсім патрэбная была доказавая база”, — заявіў Беразавец.

“Амэрыканцы паказваюць, што недатыкальных у цяперашнім сьвеце няма”, — упэўнены экспэрт.

На думку палітолага, канфліктам у Крыме Пуцін сам сябе загнаў у пастку.

“Па сутнасьці, Амэрыка выйграла вайну з Расеяй. Яны ўцягнулі расейцаў у гэты ўкраінскі канфлікт. Расея пасварылася з усім сьветам, уключна з сваімі бліжэйшымі хаўрусьнікамі, і сёньня Пуцін загнаў сам сябе ў пастку. Ён і з Крыму выйсьці ня можа, каб не згубіць твар. Але чым даўжэй ён там будзе заставацца, тым большымі будуць страты ягонага атачэньня”, — зазначыў Беразавец.

“Атачэньне расейскага прэзыдэнта сёньня напалохана. Яны не разумеюць, што адбываецца, але ва ўсіх шок. Там ёсьць невялікая група ястрабаў, а ўсе астатнія проста напалоханыя, таму што разумеюць, што Захад дабярэцца да ўсіх, калі яму будзе патрэба. Актывы арыштуюць, а ў горшым выпадку, як робяць сёньня з маёмасьцю Януковіча, калі знаходзяць актывы, іх вяртаюць на Украіну, у дзяржаўны бюджэт”, — упэнены аналітык.

Беразавец ня ўпэўнены, што Пуцін гатовы далучаць усходнія вобласьці паводле “крымскага сцэнару”.

“На ўсходняй Украіне будзе абвастрэньне сытуацыі, гэта ўжо зразумела. Толькі невядома, ці гатовы Пуцін павышаць стаўкі. Адна справа наладжваць правакацыі і тэракты, а іншая справа — спрабаваць правесьці паводле крымскага сцэнару зьмену дзяржаўнай улады, пераварот і прывядзеньне гэтых “конікаў” (жаўнераў расейскай арміі — Gordonua.com)”, — зазначыў аналітык.

“Пагроза інтэрвэнцыі існуе, але яна ня надта вялікая. Усё-ткі Пуціна будуць стрымліваць магчымыя санкцыі, таму што яны пагоршаць ягоную сытуацыю. Сёньня ўвядзеньне санкцый супраць Расеі стрымлівае толькі адна краіна — Францыя. Ужо нават Нямеччына згадзілася заняць жорсткую пазыцыю, хаця гэта былі іхныя бліжэйшыя хаўрусьнікі. А акупацыя ўсходняй Украіны не пакіне Эўропе выбару, і тады будуць уведзеныя вельмі жорсткія санкцыі”, — заявіў Беразавец.

15.03.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Berezovec-Firtasha-otpustili-pod-zalog-potomu-chto-on-sdal-Putina-14074.html