“КРАСНЫЕ ВЕЛИКАНЫ”

У Крыме адбыўся акупанцкі расейскі “рэфэрэндум”. Да чаго ж гэта хочуць далучыць райскую Таўрыду? А вось пачытаем паведамленьне з акупаванай Масквой кітайскай тэрыторыі (крыніца: http://polit.ru/news/2014/03/16/alcohol/):

У пасёлку Красный Велікан Забайкальскага краю 11 чалавек памерлі ад атручваньня сурагатамі алкаголю, паведаміла ІТАР-ТАСС прадстаўнік краявога Мінздрава Ірына Белашыцкая.

Па яе словах, на месца здарэньня выехала таксікалагічная брыгада санітарнай авіяцыі Цэнтру мэдыцыны катастроф. Там працуе спэцыялізаваная брыгада хуткай дапамогі з горада Краснакаменска, а таксама спэцыялісты Забайкальскай цэнтральнай раённай больніцы.

Усе памерлыя надоечы спажывалі сьпіртныя напоі — пры гэтым яны пілі не ў адной кампаніі. У сувязі з гэтым мэдыкі папрасілі мясцовых жыхароў устрымацца ад алкагольных напояў.

У Сьледчым упраўленьні СК РФ па Забайкальскім краі дадалі, што па дадзеным факце праводзіцца дасьледчая праверка.

16.03.2014

Пераклад з расейскай.