МАСКВА РЫХТУЕЦЦА ДА НАПАДУ
Былы першы намесьнік начальніка Генштаба Узброеных сілаў Украіны лічыць, што Расея рыхтуе наступальную апэрацыю.
Адмірал Кабаненка паведаміў, што апошнія некалькі месяцаў ішло ўтварэньне расейскіх ударных груповак. У Крыме была заўважана канцэнтрацыя рэактыўных сістэмаў залпавага агню “Ураган”, магутнай зброі, якая дазваляе зьнішчаць на значнай адлегласьці жывую сілу, узбраеньні і тэхніку. Таксама гэта самалёты Су-24, франтавыя бамбавікі, якія знаходзяцца на аэрадроме “Гвардзейскае” у Крыме з поўнай баявой загрузкай. Гэта значыць, што гэта вельмі сур'ёзныя і вельмі магутныя рэчы, якія накіраваны менавіта на нашую дзяржаву, на яе кантынэнтальную частку”, — цытуе Кабаненку УНН.
Як кажа Кабаненка, каля ўкраінскіх усходніх межаў сканцэнтраваныя два армейскіх карпусы, 3-ці і 20-ты, таксама з наступальным узбраеньнем. Штодня паступае інфармацыя аб прыбыцьці новых эшалёнаў з танкамі і артылерыяй. Па інфармацыі адмірала, падрыхтаваны расейскія дэсантныя войскі для зьдзяйсьненьня паветрана-дэсантнай апэрацыі на глыбіню да 500 км.
“На тэрыторыі самой Украіны працягваецца спэцыяльная глыбінная апэрацыя расейскіх спэцслужбаў, мэта якой — дэмаралізаваць грамадзтва. Гэта значыць, што сытуацыя крытычная і патрабуе адэкватных дзеяньняў з нашага боку”, — заявіў Кабаненка.
23.03.2014
Пераклад з расейскай.