РАСЕЙСКІЯ ЁРНІКІ З МАГАДАНСКАЙ ВОБЛАСЬЦІ
Жыхары Магаданскай вобласьці хочуць падтрымаць украінскі народ і жыхароў Крыму.
Са зваротам да жыхароў рэгіёну, з просьбай падтрымаць народ Украіны і насельніцтва Крыму, зьвярнуўся савет тэрыторыі Магаданскай вобласьці.
Губэрнатар рэгіёна Уладзімір Печаны заявіў, што расейцы імкнуцца падтрымаць украінскі народ і хочуць дапамагчы жыхарам Крыму адстаяць права на жыцьцё, свабоду і незалежнасьць, паведамляе РІА Север ДВ.
“Жыхары Магаданскай вобласьці гатовыя прыняць украінцаў”, — паведаміў губэрнатар.
Акрамя таго, у рэгіёне дзейнічае праграма “Аказаньне садзеяньня дабраахвотнаму перасяленьню ў Магаданскую вобласьць суайчыньнікаў, што пражываюцбь за мяжой”.
“Крызісная сытуацыя на Украіне адгукаецца болем у сэрцы. Нашыя краіны зьвязвае гісторыя многіх стагоддзяў, кроўныя і сямейныя сувязі. Для многіх калымчанаў Україна — радзіма, бацькоўскі дом. Тут, на поўначы, мы ніколі не дзяліліся на нацыі і народы. Больш за 100 нацыянальнасьцяў на Калыме, але мы адчуваем сябе адной сям'ёй. У нас традыцыі, карані адны. І чыё б жыцьцё ні было пад пагрозай, пасьпяшаем на дапамогу”, — гаворыцца ў звароце.
24.03.2014
Пераклад з расейскай.