НЕ ПУСЬЦІЛІ МАСКОЎСКУЮ ГЭБЕЛЬСАЎШЧЫНУ

Як вядома, прэм'ер-міністар Украіны Арсэн Яцанюк вядзе перамовы аб аказаньні Украіне палітычнай і эканамічнай падтрымкі ва ўмовах расейскай інвазіі. Прэзыдэнт Абама і іншыя амэрыканскія палітыкі выказаліся за аказаньне такой дапамогі і заявілі, што ЗША падтрымліваюць сувэрэнную і цэласную Украіну.

14 сакавіка адбылася прэс-канфэрэнцыя Абамы і Яцанюка ў Вашынгтоне. Расейскіх журналістаў на гэты брыфінг не дапусьцілі. МЗС Расеі ўпаў у раж і пачаў выдаваць гнеўныя рэакцыі на гэтую тэму. Маўляў, “дапускаюць толькі правераных журналістаў”.

Ды не, зусім наадварот. Якраз амэрыканцы не дапусьцілі на брыфінг “шмат разоў правераных”. “Праверкі” за апошнія тры з паловай месяцы (ад пачатку пратэстаў на кіеўскім Майдане) выразна паказалі, што расейская журналістыка як фэномэн “пріказала долго жіть”. Засталася толькі брудная, ашалелая, мярзотная гэбельсаўшчына, агалцелая агітка, якую выконваюць асобы і структуры, што канчаткова разьвіталіся з журналісцкай этыкай. Дэмакратычныя грамадзтвы проста робяць адэкватныя высновы.

Беларусы, фронтаўскія змагары даўно ведаюць гэты “фэномэн”. Мяркуем, што настаў час, калі расейскім журналістам на тэрыторыі Беларусі трэба абвясьціць байкот: не дапускаць іх нікуды, не размаўляць зь імі, не адказваць на пытаньні, не даваць ім інфармацыі, гнаць іх ад парога.

Байкот фальшывым маскоўскім “турыстам”!

Павел Гулевіч