ПОЛЫМЯ ВОЛІ
Дарагія землякі, дарагія патрыёты Беларусі і адраджэнцы! Віншую з 96-й гадавінай абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі! Найлепшыя зычэньні ўсім беларусам! “Няхай жыве магутны сьмелы наш Беларускі волны дух!”
25 Сакавіка 1918 года нашыя слаўныя продкі запалілі полымя беларускай волі і народнага ўваскрасеньня. Гэтае полымя незгасальнае гарыць у нашых сэрцах і сагравае пакаленьні беларусаў. Той першы моцны крок, зроблены ў 1918 годзе шляхам абвяшчэньня Незалежнасьці БНР, прывёў нарэшце да 25-га Жніўня 1991 года і да стварэньня незалежнай Беларускай дзяржавы.
У гэтыя трывожныя дні калі над Эўропай зноў навіс фашысцкі цень рускага гэбізму, народаненавісьніцтва і агрэсіі, мы мусім з глыбокай пашанай і роздумам ацаніць нашае мінулае, нашае змаганьне супраць рускай арды і ворагаў чалавецтва, мы мусім памятаць нашыя велізарныя ахвяры, пакладзеныя на алтар волі і незалежнасьці і быць гатовымі да абароны нашага народнага нацыянальнага існаваньня.
Жаве Беларусь! Слава героям!
Сакавік. 2014 г.
Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і БНФ “Адраджэньне”