ПУЦІН ЗДРАДЗІЎ СВАІХ ЖАЎНЕРАЎ У КРЫМЕ
Прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта РФ паказала, што Пуцін адмовіў расейскім жаўнерам нават у мінімальнай юрыдычнай абароне. Так было і ў Чачэніі, заявіў расейскі пісьменьнік Алег Козыраў.
Сёньняшняя прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта РФ аб сытуацыі ў Крыме і на Украіне ў цэлым паказала, што Пуцін адмовіў расейскім жаўнерам у правой абароне. Пра гэта ў сваім блогу ў “Жывым часопісе” напісаў пісьменьнік і сцэнарыст Алег Козыраў.
Адзін з важных вынікаў ганебнай прэсухі Пуціна — ён адмовіў расейскім жаўнерам нават у мінімальнай юрыдычнай абароне. Маўляў, няма там (у Крыме — Gordonua.com) жаўнераў, а проста нейкія найміты”, — напісаў Козыраў.
Расейскі пісьменьнік нагадаў, што гэта цалкам паўтарае паводзіны афіцыйнага Крамля ў адносінах да сваіх войскаў у Чачэніі.
“Гэта абсалютна паўтарае сытуацыю чачэнскай вайны, калі ў выніку раненьня, сьмерці, палону расейскія жаўнеры ня былі ніяк і нічым абароненыя. Іхныя сямейнікі самы пакутвалі, а жаўнеры афіцыйна ў зоне баявых дзеяньняў адсутнічалі”, — перакананы Козыраў.
“На мой погляд, гэта ёсьць сапраўдная здрада расейскіх жаўнераў. Іх выкарыстаць нават не пасьпелі, а ўжо кінулі. І зрабіў гэта Ўладзімір Пуцін, які публічна толькі што адмовіўся ад расейскага жаўнера, што выканаў ягоны загад”, — падсумаваў пісьменьнік.
Сёньня прэзыдэнт Расеі правёў першую прэс-канфэрэнцыю пасьля ўварваньня расейскіх войскаў у Крым. Пуцін заявіў, што ніякіх расейскіх жаўнераў на паўвысьпе няма, а ёсьць правакатары з Майдана.
На ўдакладняючае пытаньне журналіста: “Уладзімір Уладзіміравіч, а людзі, якія блакавалі ваенныя часткі ўзброеных сілаў Украіны ў форме вельмі падобнай на расейскую — гэта расейскія войскі?”, кіраўнік РФ сказаў: “Дарагі мой, паглядзіце на постсавецкую прастору — там поўна формы, падобнай на расейскую. Ды хадзіце ў крамы і купіце! Не, гэта сілы мясцовай самаабароны”.
4.03.2014
Пераклад з расейскай.