ПУЦІН СТАІЦЬ НА МЯЖЫ ВЯЛІКАГА ПРАВАЛА І НЯ ВЕДАЕ, ШТО РАБІЦЬ
Лісты Януковіча Пуціну з просьбай увесьці войскі на Украіну на самой справе не існуюць, лічыць экс-кіраўнік дэпартаманту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын.
“У мяне ёсьць вялікія сумневы, ці існуе на самой справе ліст Януковіча Пуціну аб уводзе войскаў на Украіну для “аднаўленьня законнасьці”. Тым больш на прэс-канфэрэнцыі ў Растове Януковіч нават не намякнуў на падобны сцэнар. З такім жа посьпехам можна сказаць, што існуе спадчынная Хрушчова пра вяртаньне Крыма ў 2014 годзе”, — заявіў Gordon.com экспэрт-міжнароднік і экс-кіраўнік дэпартаманту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын.
На думку экспэрта, інфармацыя аб просьбе Януковіча можа азначаць, што расейскае кіраўніцтва зараз пастаўлена ў тупіковую сытуацыю.
“Планы валяцца, усё ідзе ня так, як яны планавалі, ніякай масавай падтрымкі сярод украінскага народа рашэньні Пуціна ня выклікалі. Захад рашуча стаў на бок Украіны, украінская армія аказалася больш баездольнай, а ўкраінская ўлада больш вытрыманай. У Пуціна было два варыянта: выглядаць, як Гітлер, абараняючы этнічных расейцаў на суседняй тэрыторыі, або ўварвацца ў краіну, каб аднавіць былы рэжым (на самой справе проста паспрабаваць утрымаць Украіну ў сваёй арбіце). Пуцін абраў другі варыянт”, — зазначыў экспэрт.
Экспэрт упэўнены, што ў расейскіх палітычных колах зараз распачаўся вялікі хаос, і яны ня ведаюць, што далей рабіць.
“Яны то мабілізуюцца, то дэмабілізуюцца, то выстаўляюць ультыматумы, то іх адмяняюць. Па сутнасьці Пуцін стаіць на мяжы вялікага правала — правала ў любой сытуацыі. Ён ня верыць у пасьпяховую вайну з Украінай, але пры гэтым разумее, што проста ўмыцца і сысьці ніяк нельга. Зараз ідзе пошук выйсьця з сытуацыі, у якую яго ўцягнулі ўласныя сілавікі і ўласныя эмоцыі. Пуціну давядзецца запрапанаваць расейскаму грамадзтву такую вэрсію, у якую ня сорамна даць веры”, — кажа экспэрт.
“Калі Пуцін зноў пачне настойваць на вэрсіі, маўляў, расейцаў на Украіне хацелі рэзаць, а мы ім не дазволілі, баюся, што ў гэта ўжо ніхто не паверыць”, — рэзюміруе Алег Валошын.
Праводзячы гістарычныя паралелі, Валошын кажа аб тым, што падобная лінія паводзінаў заўсёды была ўласьцівая зьнешняй палітыцы Расеі.
“Пасьля зьвяржэньня Напалеёна расейцы аднаўлялі Бурбонаў, Аляксандр І быў адным з заснавальнікаў “Сьвяшчэннага саюза”, асноўнай задачай якога было не даваць з дапамогай рэвалюцый зьвяргаць манархаў. Расея некалі паставіла на экс-кіраўніка Гругіі Эдуарда Шэварнадзэ, якога ўжо зьвяргалі. Расея некалі паставіла на Кучму, калі тут ужо быў Майдан. Расея заўжды тупа ставіць на прэзыдэнтаў, нават калі гэта крайне непапулярны лідэр краіны”, — канстатуе Валошын.
4.03.2014
Пераклад з расейскай.