ПЛАГІЯТ АЛЬБО ЧАРГОВЫЯ КРОПКІ НАД ПАДПАЛКОЎНІКАМ КУЗНЯЦОВЫМ

Днямі “дэмСМІ” у чарговы раз паспрабавалі рэанімаваць падзабытую постаць, а менавіта падпалкоўніка савецкага палітрука І. Кузняцова. Ён анансаваў, што будзе пісаць “чорную інтэрнэт-кнігу” пра сталінізм. Рэакцыя не прымусіла доўга сябе чакаць. Вядомы расейскі гісторык Марк Салонін на сваім пэрсанальным сайце распачаў дыскусію пад вымоўным тытулам — “Знакомьтесь, к.и.н. Игорь Кузнецов. Плагиатор”. Прапануем і вам зьдзейсьніць гэтае знаёмства, а можа й выказацца ў дыскусіі.

Крыніца: http://www.solonin.org/new_znakomtes-kin-igor-kuznetsov

Нагадаем, што 4 лістапада 2012 г. абаронцы Курапатаў абвясьцілі савецкага палітработніка, падпалкоўніка Кузняцова пэрсонай нон-грата на тэрыторыі сьвятынь, дзе ёсьць магілы беларускіх пакутнікаў.

Янка Базыль