“МАСАВЫ” ПІКЕТ ФАЛЬШЫВЫХ

Такое вось паведамленьне зьмешчана на сайце вядомай “Вясны” А. Бяляцкага пад агульным дэвізам “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Масавае мерапрыемства было арганізавана каля будынка Магілёўскага абласного Дыягнастычнага цэнтра днём 4 лютага.

У пікеце па збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы прынялі ўдзел кандыдаты ў дэпутаты ад кампаніі “Гавары праўду” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Пікет выклікаў пэўную цікавасць як у гараджан, так і ў міліцыянтаў, якія ўвесь час прысутнічалі падчас мерапрыемства.

Варта адзначыць, што пакуль гэта адзіны пікет у горадзе, які адбыўся падчас выбарчай кампаніі ў Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: http://spring96.org/be/news/68888

Ну, з “масавасьцю” гэтых “мерапрыемстваў”, а таксама з “пэўнай цікавасьцю” да іх усё вядома. Беларускае грамадзтва не зьвяртае ўвагу на чарговае рэжымнае шоў і ніяк нават не абмяркоўвае яго. І не зьбіраецца збольшага удзельнічаць у ім. Гэта, дарэчы, бачна і на фота з сайта “Вясны”. Бачна, як купка магілеўскіх балалайкіных сумленна адпрацоўвае свае лакальныя грантаўскія ўліваньні. Іх не бянтэжыць, што людзі зь іх сьмяюцца. У іх няма комплексаў, яны ўжо прафэсіяналы.

Сяргей Камароўскі