“АКІНА ПАРАЎНОЎВАЕ КІТАЙ ЗЬ НЯМЕЧЧЫНАЙ 1938 ГОДА”
5 лютага аўстрыйская газэта “Die Presse” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:
Філіпінскі прэзыдэнт Акіна папярэджвае аб вайне ў Паўднёвакітайскім моры. Кітай усё больш спрабуе дамагчыся спаўненьня сваіх патрабаваньняў таксама й з дапамогай ваяўнічых жэстаў.
Маніла. Калі паверыць словам філіпінскага прэзыдэнта Бэнігна Акіна, рэгіён Паўднёвакітайскага мора стаіць на парозе вайны. У інтэрв'ю для “New York Times” ён параўноўвае становішча з тым, што было перад Другой Сусьветнай вайной у Эўропе ў 1938 г.: “У які момант Вы скажаце: “Досыць значыць досыць”? Сьвет павінен сказаць гэта — успомніце, што Судэцкую вобласьць аддалі Гітлеру, каб запабегнуць Другой Сусьветнай вайне”, — сказаў Акіна.
Дзяржаўны кіраўнік паўднёваазіяцкай дзяржавы на выспах патрабуе большай міжнароднай падтрымкі супраць нарастаючых агрэсіўных кітайскіх тэрытарыяльных патрабаваньняў. Мяркуецца, што на гэтых тэрыторыях ёсьць таксама выкапні. Гэта тычыцца разам з Кітаем і Японіяй таксама Філіпінаў, Вьетнама, Малайзіі, Тайваня і Брунэя.
Напружанасьць павысілася з пункту гледжаньня Японіі і Філіпінаў, бо Кітай спрабуе мацней, чым раней, дамагчыся спаўненьня сваіх патрабаваньняў таксама й з дапамогай ваяўнічых жэстаў. Маніла і Пэкін вядуць спрэчку аб выспах Скарбара ў Паўднёвакітайскім моры. Група выспаў, што раскінулася на 150 квадратных кілёмэтраў, знаходзіцца ў 124 мілях ад Філіпінаў. Для рыбнай лоўлі флатыліі кітайскіх рыбалоўных суднаў падплываюць туды ад правінцыі на высьпе Хайнань, аддаленай на 550 марскіх міль.
“Няма абароны ад вайны”
Акіна ўжо другі азіяцкі дзяржаўны кіраўнік, які апошнім часам папярэджвае з дапамогай гістарычных параўнаньняў аб вайне ва Ўсходняй Азіі. Такім жа чынам прэм'ер Японіі Сінза Абэ заявіў быў у Давосе, што “шчыльныя гаспадарчыя адносіны не бароняць ад вайны. Так Нямеччына і Вялікая Брытанія ў 1914 г. таксама вялі вайну паміж сабой, хаця мелі шчыльныя гаспадарчыя адносіны — так, як сёньня Кітай і Японія”, сказаў Абэ.
Пераклаў зь нямецкай В. Буйвал.
Не забывайма, што ў нашай Беларусі кітайцы ўжо атрымалі сваю “Судэцкую вобласьць” і паступова запаўняюць яе сабой. Ведаючы з гістарычнага досьведу, можна не сумнявацца, што калі ім стане цесна, то яны будуць запаўняць сабой усю нашую зямлю. І тады будзе ўсяроўна, як гэта назваць: вайной або проста нашэсьцем саранчы. Вынік будзе адзін — беларусам не застанецца месца ў сваёй краіне. Гэта ўжо зразумелі суседзі пэкінскай камуны. Пара гэта зразумець і нам.
Ян Булыга