УКРАІНСКІ НАРОД СТВАРАЕ АТРАДЫ САМААБАРОНЫ
Усеўкраінскае аб'яднаньне “Свобода” абвяшчае пра стварэньне ва ўсіх вобласьцях Украіны мабілізацыйных пунктаў і атрадаў самаабароны для абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян у барацьбе з дыктатурай.
У сувязі з тым, што рэжым Януковіча пайшоў на збройны гвалт супраць удзельнікаў мірнага пратэста, мы заклікаем украінцаў зьвяртацца ў мабілізацыйныя пункты і ўступаць у атрады самаабароны на месцах і выступаць на сталіцу для абароны сваіх канстытуцыйных правоў.
Нагадаем, што Ўсеўкраінскае аб'яднаньне “Свобода” абнародвала заяву, у якой зазначана, што рэжым Януковіча павінен панесьці адказнасьць за крывавую правакацыю супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.
Прэс-служба УА “Свобода”
20 студзеня 2014 г.
Пераклад з украінскай.