ЗВАРОТ НАРОДНАГА ВЕЧА ДА АФІЦЭРАЎ І ШЭРАГОВЫХ БАЙЦОЎ ЗБРОЙНЫХ СІЛАЎ УКРАІНЫ І МУС

19 студзеня 2014 года падчас паўмільённага Народнага веча супраць дыктатуры Януковіча, якое адбываецца на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, адмірал, былы галоўнакамандуючы Ваенна-марскіх сілаў, сябра Палітрады УА “Свобода” Ігар Тэнюх зачытаў зварот да афіцэраў і шэраговых байцоў Збройных Сілаў Украіны і МУС. Зварот падтрымала Народнае веча. Акрэм таго, пратэстуючыя заклікалі ўкраінскіх вайскоўцаў і шэраговы склад міліцыі ў выпадку разгортваньня ўладай сілавога сцэнару і паступленьня злачынных загадаў пра выкарыстаньне зброі супраць мірных грамадзян ня даць рэжыму выкарыстаць сябе дзеля ўсталяваньня дыктатуры ва ўкраінскай дзяржаве на ўзор Паўночнай Карэі.

Мы падаем тэкст звароту Народнага веча да афіцэраў, сяржантаў і шэрагоўцаў Міністэрства ўнутраных справаў і Ўзброеных Сілаў Украіны цалкам:

“Народнае веча зьвяртаецца да афіцэраў, сяржанцкага складу, шэраговых супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў, а таксама кантрактнікаў Узброеных сілаў Украіны з заклікам у выпадку разгортваньня сілавога сцэнару і паступленьня злачынных загадаў пра выкарыстаньне зброі супраць мірных грамадзян ня даць выкарыстаць сябе ўладзе для ўсталяваньня ва Ўкраіне дыктатарскага рэжыму паўночнакарэйскага ўзору.

Праведзенаму ўладай дзяржаўнаму перавароту наканаваны правал і адбудзецца гэта хутка. Якім коштам, ці ўдасца дзейснай уладзе ўцягнуць краіну ў сілавое супрацьстаяньне, паставіць пад пагрозу жыцьцё мірных людзей — залежыць асабліва ад вас, камандзёраў і байцоў сілавых структур.

Для ўлады правакацыі, сілавыя дзеяньні, рызыкаваньне жыцьцём мірных грамадзян — цалкам прыймальны кошт для вечнага захоўваньня пры ўладзе новазьяўленага ўсходнеэўрапейскага дыктатара. Дзеля злачыннай мэты яны гатовыя запляміць вашы рукі крывёю, а ваш гонар аддаць на пажыцьцёвую ганьбу.

Рэжым перакананы, што вы выканаеце любы загад толькі таму, што выконваць загады вас абавязваюць законы, статуты і прафэсійны абавязак. Але кожны прыстойны чалавек у пагонах сёньня мае шанец ня стацца зброяй у злачынным плане Банкавай, у абсалютна легітымны мірны спосаб зьняўшы з сябе абавязак падпарадкавацца загадам ваяваць супраць сваёй краіны.

Мы зьвяртаемся таксама да вайсковаслужбоўцаў тэрміновай службы Ўнутраных войскаў, якіх улада сёньня актыўна выкарыстоўвае супраць мірнага пратэста ў сталіцы краіны.

Вам, маладым, жыць у гэтай краіне, якую вы, вярнуўшыся пасьля заканчэньня тэрміновай службы ў свае сем'і, не пазнаеце і жахнецеся. Таталітарныя законы ўжо сёньня тычацца вашых родных, абмяжоўваюць іхныя правы і свабоды, а заўтра канцлягерны рэжым паняволіць і вас. Таму мы заклікаем выканаць сваю вайсковую прысягу, якую вы ўрачыста давалі на вернасьць украінскаму народу, а не ачмурэламу рэжыму, які крытычна памыліўся, паверыўшы ва ўласную ўсемагутнасьць і беспакаранасьць.

Разам мы пераможам!”

Прэс-служба Ўсеўкраінскага аб'яднаньня “Свобода”

19 студзеня 2014 г.

Пераклад з украінскай.

Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/046594/