ДЫК ХТО ДЛЯ ІХ “ФАШЫСТЫ”?
19 студзеня ў Маскве адбыўся “антыфашыстоўскі марш”. Улады нагналі на дазволенае мерапрыемства чыноў у мундзірах значна большую колькасьць, чым было ўдзельнікаў. Усе праходзілі праз мэталадэтэктары, сьцягі выкарыстоўваць было забаронена.
Калёна маскоўцаў падзялілася па жанрах. Першай ішла гэткая “обшчегражданская колонна” (што гэта такое?), потым шумна крочылі актывісты пэдэрасты-лесбы, за імі партыя “Яблоко” і замыкаў шэсьце “Чорна-чырвоны блок анархізма”. Атрымалася даволі страката, як у позьнім Рыме або Вавілоне. Кожны з жанраў крыкам даводзіў сваю трактоўку дэмакратыі і антыфашызма.
Мерапрыемства было арганізавана з нагоды гадавіны забойства адваката С. Макелава і журналісткі А. Бабуравай. 19 студзеня 2009 г. іх застрэлілі ў Маскве М. Ціханаў і ягоная жонка Я. Хасіс, асобы фашыстоўскіх поглядаў, за тое, што ахвяры выступалі на працэсах і ў прэсе супраць фашызма ў Расеі.
Калі прыгледзецца ўважлівей да відэаматэр'ялаў з шэсьця, то ня можаш пазбавіцца ад разгубленасьці. Жанравыя часткі калёны па-свойму вызначаюць фашызм і яго недапушчальнасьць. Але (як гэта даўно стала модным у Маскве) не заўважаюць галоўнага, “чем жівёт велікая страна”. Ніхто зь іх нават не заікнуўся аб тым, што галоўная прычына і праява фашыстоўскай ідэалогіі і практыкі — гэта крамлёўскі гэбізм, што сапраўдных фюрэраў, гаўляйтэраў і райхсфюрэраў штодня і зусім легальна паказваюць па тэлевізару.
Павел Гулевіч