ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ВАЙНА СУПРАЦЬ УКРАІНСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

Беларусы заўважылі адну прыкметную тэндэнцыю ў інтэрнэт-прасторы: чым больш украінцаў далучаецца да рэвалюцыйнага руху, чым бальш арганізавана і рашуча дзейнічаюць рэвалюцыянэры, тым больш агрэсіўным і антыўкраінскім па зьместу і тону становяцца камэнтары на розных рэсурсах. Камэнтатары паліваюць па чым зра лідэраў рэвалюцыі, украінскі народ, яго мову і г.д. Абсалютная бальшыня камэнтароў выканана на акупанцкай расейшчыне. На першы погляд, гэтая паралельная з'ява ёсьць неверагоднай і абсурднай. Але гэтаму ёсьць адназначнае тлумачэньне.

З украінскіх патрыётаў, якія раней актыўна выступалі ў Сеціве з нацыянальнымі ідэямі і ў абарону Бацькаўшчыны, цяпер перад кампутарамі не засталося, практычна, нікога. Усе гэтыя многія тысячы людзей — маладых і старэйшых — знаходзяцца ў віры рэальных (а не віртуальных) падзей. Яны змагаюцца і рызыкуюць жыцьцём на Майдане, працуюць у службах тылавога забесьпячэньня Майдана (гаспадарчай, харчовай, мэдычнай). Тыя, хто не паехаў у Кіеў, арганізоўваюць нацыянальны супраціў у сваіх гарадах і мястэчках. Усе занятыя канкрэтнай справай.

З другога боку, вядома, што усе спробы прамаскоўскай хунты арганізаваць масавыя выступы грамадзтва ў сваю падтрымку з грукатам праваліліся. Януковічцаў коклькі разоў звозілі на спэцтранспарце (у тым ліку на цягніках) у Кіеў. На гэта хунта выдаткавала процьму грошай. Сваіх “абаронцаў” хунта шчодра аплочвала. Але нічога з гэтага ня выйшла. Людзі разьбегліся і не захацелі ставаць муром на абарону крымінальнікаў ва ўладзе. Затое спэцслужбы і ўсе стукацкія антыўкраінскія сеткі пасадзілі цемру сваёй агентуры за кампутары і пачалі страчыць-паліваць (“строчи, пулемётчик, за синий платочек”). Калі гэтага падалося мала, па сьвістку азвалася ўся гоп-кампанія з тэрыторыі самой Расеі.

Украінцам няма часу, людзей, магчымасьці (і, мяркуем, жаданьня таксама) актыўна парыраваць гэтую маскоўскую інтэрнэт-навалу. Ва ўкраінцаў зараз настаў новы этап змаганьня — ім трэба ліквідаваць хунту і нармалізаваць нацыянальна-дзяржаўнае жыцьцё ў сваёй дзяржаве. Як кажа вядомае прыслоўе, “сабака брэша, а караван ідзе...”

Ян Булыга