РАСКРЫЦЬЦЁ КАНТОРСКАЙ АГЕНТУРЫ
14 студзеня цікавы запіс зьявіўся на старонцы Фэйсбука вядомага журналіста і дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня Сяргея Навумчыка:
Мікалай Петрушэнка назваў беларускага патрыёта Янку Філістовіча “недобитком”. У 1989 г. нардэпа СССР Петрушэнку, на пару з Алкснісам, Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў акрысьцілі “чорнымі палкоўнікамі” — за іх цемрашальства і імкненьне зьнішчыць дэмакратыю . У жніўні 91 Петрушэнка разам з Жырыноўскім агітаваў за ГКЧП. Потым ён зьнік. Нядаўна ўсплыў ў арганізацыі “Наш Дом” і, як бачна, пазыцыяў не зьмяніў. Вольга, што ён робіць у НД? — з Olga Karatch
Сп. С. Навумчык заўважыў у Сеціве гнюсныя камэнтары “бдітельного ветерана” пра нашага беларускага героя і задаў гэтае рытарычнае пытаньне. А мы й падзабылі ўжо пра некаторых “вэтэранаў”, што баранілі СССР у далёкім ужо 1991 годзе. Давайце ўспомнім:
Николай Петрушенко родился в 1950 году в Гомельской области. Служил в армии 25 лет, ныне полковник в отставке. В бытность народным депутатом СССР (избирался в Восточном Казахстане) являлся сопредседателем депутатской группы Союз. Член Белорусской партии левых “Справедливый мир”. Член БАЖ. Сотрудничает с “Витебский курьер”, где ведет личную авторскую страницу “Исследование”.
Вось такое інфо дае пра свайго дзеяча кантора пад назовам “Наш Дом”. Тая самая, што распаўсюджвае праз рэжымную паштовую службу аднайменную “апазыцыйную” газэтку на акупанцкай расейшчыне, якую яны друкуюць у Расеі. У “Нашым Доме” камандуе грант-парадам вядомая “прэтэндэнтка ў прэзыдэнты РБ” мадам Вольга Карач. Хто ж прымае гэты парад? Палкоўнік М. Петрушэнка! Той самы верны паплечнік савецкага супэрцемрашала Алксніса, які быў і застаецца адным з сымвалаў імпэрска-бальшавіцкай чорнай сотні. З крамлёўскіх вышынь палкоўнік Петрушэнка сасклізнуў на ўзровень жыльлёва-бытавой канторы “Нашага Дома”. Але на кожным участку, у кожнай канторы, куды пасылае яго кіраўніцтва, палкоўнік Петрушэнка гатовы да бою — “за власть советов!” А можа “за веру, царя і отечество”?
Янка Базыль