АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (14–15.01.2014)
Абаронцы паскудзтва
14 студзеня 2014 г. дацкая газэта “Berlingske” паведаміла, што 27 нобэлеўскіх лаўрэатаў з розных краін накіравалі Пуціну пратэстны ліст. Яны пратэстуюць супраць забароны ў Расеі “гомасэксуальнай прапаганды”.
Наш камэнтар: Бачна, што набэлістам больш няма чым заняцца. Крэмль разыгрывае сваю прапаганд-камбінацыю пад дэвізам “Мы за нармальнасьць!” Нешта мы ня памятаем, каб якія набэлісты пісалі ў Маскву з пратэстам супраць вайны ў Чачэніі або русіфікацыі ў Беларусі.
Алесь Хадасевіч
Зьбіраць беларускія пісьмовыя сьведчаньні
14 студзеня 2014 г. нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” напісала, што Брытанскі Нацыянальны Архіў пачаў публікацыю ў Сеціве больш за 1,5 мільёна старонак дзёньнікаў, успамінаў і лістоў брытанскіх вайскоўцаў часоў І Сусьветнай вайны. Прыклад жаўнера Джэймса Патэрсона паказвае, што пасярод крывавай бойні многія не згубілі спачуваньне да праціўнікаў.
Наш камэнтар: Пакуль зусім ня позна, трэба зьбіраць беларускія пісьмовыя сьведчаньні, лісты, прадметы эпохі Вялікай вайны 1914-18 гг. Зразумела, што акупанцкі рэжым гэтым займацца ня будзе.
Алесь Хадасевіч
Салідарнасьць
14 студзеня 2014 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Салідарныя з Украінай”. На кіеўскім Майдане адбудзецца вялікі канцэрт з удзелам зорак польскай эстрады. Адбудуцца сумесныя польска-украінскія эстрадныя канцэрты ў Варшаве.
Наш камэнтар: Народ, які змагаецца за волю, заўсёды знаходзіць падтрымку і салідарнасьць іншых народаў.
Юрка Марозаў
Не забывацца пра сваю гісторыю
15 студзеня 2014 г. нямецкая газэта “Die Zeit” распачала публікацыю ў кожным нумары свайго выданьня артыкулаў і фота пра кожны канкрэтны дзень і лёсы канкрэтных людзей (сусьветна вядомых і звычайных) напярэдадні і падчас І Сусьветнай вайны.
Наш камэнтар: І што гэтыя немцы з гэтай вайной, якая адбылася сто гадоў таму? Няма ім сёньняшніх праблем і радасьцяў?
Тое, што немцы імкнуцца не забыцца пра сваю гісторыю, пра сваіх дзядоў, сьведчыць аб тым, што гэта ёсьць нацыя, культурны народ.
Алесь Хадасевіч
Даўняя гісторыя ў Румыніі
15 студзеня 2014 г. румынская газэта “Adevarul” апублікавала артыкул пад тытулам “Міхай Эмінэску пра Бэсарабію: Адным словам, ад Расеі мы нічога не атрымалі”. Артыкул прысьвечаны ўгодкам народзінаў вялікага румынскага паэта Эмінэску. У артыкуле цытуецца тэкст Эмінэску, апублікаваны ў 1878 г. У 1878 годзе, калі ўтварылася незалежная Румынская дзяржава пасьля стагоддзяў турэцкага іга, Расея адмовілася вярнуць румынам тэрыторыю Бэсарабіі за Днястром.
Наш камэнтар: Хто б мог падумаць, што праз 140 гадоў Расея будзе працягваць гвалтам трымаць Трансністрыю, паставіць там сваю армію, утворыць там пачварны марыянэткавы расейскі рэжым? Але будучыні ў акупантаў няма.
Юрка Марозаў
Хто будзе ратаваць Эўропу
15 студзеня 2014 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Эўропа баіцца джыхада, яе агенты тайна раяцца з урадам Асада”. Амэрыканская газэта “The Wall Street Journal” паведаміла, што адбыліся сустрэчы паміж прадстаўнікамі эўрапейскіх сакрэтных служб і ўладай Асада ў Сірыі. Эўрапейцы хацелі атрымаць інфармацыю аб эўрапейскіх радыкалах, якія ваююць супраць рэжыма Асада. Яны баяцца, што пасьля вайны тыя вернуцца ў Эўропу і будуць небясьпечнымі. Набор дабраахвотнікаў адбываецца ў мячэцях у Эўропе.
Наш камэнтар: Вось дажылася хрысьціянская Эўропа. Паўсюль мячэці, паўсюль мабілізацыя баевікоў. Яны выязджаюць на джыхад, а потым зьбіраюцца вярнуцца і працягнуць джыхад у Эўропе. Вынікі ўлады ў эўрапейскіх краінах разбэшчаных і хлусьлівых лібэралаў-сацыялістаў — як кашмарны сон. Хто будзе ратаваць Эўропу.
Юрка Марозаў