АНДРІЙ ІЛЛЭНКА: “УКРАІНЦЫ НЯ МАЮЦЬ СТРАХУ”

Нядаўнія падзеі каля Кіева-Сьвятошынскага суду і каля Сьвятошынскага райаддзелу міліцыі — сьведчаньні таго, што грамаду ўжо не запалохаць. Максімальная мабілізацыя актывістаў Майдана, якія заблакавалі аўтобусы з “Беркутам”, які ўчыніў крывавую расправу каля суда, паказала: людзі гатовыя ўсё больш змагацца за праўду, справядлівасьць і, што самае важнае, уласную годнасьць. Мы ўчора атрымалі маральную перамогу, бо ўлада зразумела, што дубінкі, газ і зьвярыныя паводзіны сілавікоў ня спыняць нацыю ў барацьбе за ўласную будучыню. Пра гэта 11 студзеня 2014 года заявіў народны дэпутат Украіны, старшыня Кіеўскай “Свободы” Андрій Іллэнка, які разам з парлямантарамі-свободаўцамі Алегам Панькевічам, Сьвятаславам Ханэнкам, прадстаўнікамі іншых апазыцыйных сілаў і некалькімі тысячамі актывістаў напярэдадні спынілі аўтобусы з “Беркутам” каля Сьвятошынскага райаддзела міліцыі.

Андрій Іллэнка распавёў, што патрабаваньне актывістаў, якія заблакавалі аўтобусы з сілавікамі была адно — каб спэцбайцы зьнялі маскі. Грамада павінна ведаць ў твар тых, хто чыніць сваволю.

“Спэцпрызначэнцы зноў наладзілі бойню, намагаліся паўтарыць сцэнар запалохваньня праз выкарыстаньне сілы. Вынікам іхняга зьверства ёсьць вялікая колькасьць пацярпелых. Аднак людзі, якія зьехаліся з усяе сталіцы — колькі тысячаў актывістаў, якія за кароткі час мабілізаваліся, дамагліся свайго — гэтыя асобы, якія выконваюць незаконныя загады, зьнялі маскі. Бойку ўрэшце спынілі, і яны ўсё ж паказалі людзям свае твары і калідорам ганьбы пад гуканьне людзей прайшлі ў райаддзел. Удалося сфатаграфаваць твары фактычна кожнага, таму гэтыя асобы ў хуткім часе будуць пакараныя.

Мы здабылі надзвычай важную маральную перамогу — у людзей ужо няма страху, рэжыму ўжо не ўдаецца запалохаць украінцаў дубінкамі і іншымі спэцсродкамі. Дзейнічае правіла: чым большы ціск, тым большае супрацьдзеяньне, бо пасьля расправы каля суда адбылася надзвычай хуткая мабілізацыя — гэтыя зьвяры нават не пасьпелі ўцячы. Нават больш таго, мы прымусілі іх пайсьці на саступкі — яны, зьняўшы маскі і прайшоўшы праз калідор ганьбы, прайгралі. Яны, безумоўна, адчулі, што людзі будуць змагацца за праўду да поўнай перамогі. За людзьмі — сіла, а за міліцыяй няма нікога, акрэм абажраных бандытаў ва ўладзе начале зь Януковічам”, — зазначыў Андрій Іллэнка.

Нагадаем, што 10 студзеня 2014 года Кіева-Сьвятошынскі раённы суд абвясьціў вырак так званым “васількаўскім тэрарыстам” Володымыру Шпары, Ігару Масійчуку і Сяргею Бэўзу. Суддзя Юры Бурбэла прызначыў пакараньне патрыётам у выглядзе 6 гадоў пазбаўленьня волі. Людзі, якія знаходзіліся ў гэты час каля суда і падтрымлівалі хлопцаў, не расходзіліся, таму “Беркут” па-зьвярынаму накінуўся на іх.

Прэс-служба Ўсеўкраінскага аб'яднаньня “Свобода”

11 студзеня 2014 г.

Пераклад з украінскай.

Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/046324/