НОВЫ МІТРАПАЛІТ З РАЗАНІ ПРАЦЯГВАЕ ВЫКАЗВАЦЦА

Цытуем: “Накануне приезда в Минск новый глава Белорусской Православной Церкви дал интервью “Комсомолке”.

Вось так, як толькі мітрапаліт Павел сабраўся з сваёй Разані ў наш Менск, дык адразу пайшоў у “Комсомольскую правду” і ўсё расказаў, “самое сокровенное”... Гэта называецца, “по долгу службы” або “по веленію душі” ці як там.

Спадарства, чытайце газэту “Комсомольская правда” за 3 студзеня. Там ёсьць цікавы артыкул-інтэрв'ю аўтарства І. Козьлік:

http://www.kp.by/daily/26179.3/3067053/

Вось фрагмэнт інтэрв'ю мітрапаліта пра тое, як яны “беседовалі” з патрыярхам Кырылай аб прызначэньні ў Беларусь:

“Конечно, были намеки. Святейший Патриарх (Московский и всея Руси Кирилл. — Ред.) человек дипломатичный, может свои предположения не высказывать, но какие-то встречи организовывать. Вроде для меня случайные, а для него нет. Думаю, буду еще перематывать пленочку своей жизни последних месяцев, последних лет. Может быть, найду точку, с которой он начал меня проверять”.

Што вам гэта нагадвае, сябры? Нам гэта нагадвае адно з “імгненьняў вясны”, дзе штурмбанфюрэр Шцірліц вэрбуе прафэсара Плейшнэра. І ўсё ж цікава, з кім гэта арганізоўваліся “случайные встречі под плёночку”?

Далей яго сьвяцейшаства абяцае “постараться” вучыць беларускую мову. І ў фінале тэкста нават “стараецца” паставіць кропкі над некаторымі “і”:

Камсамольская журналістка І. Козлік пытаецца ў яго:

— О вас пока судят по одному видео из интернета, в котором вы угрожаете Западу открытием “чернобыльского краника”. Что вы имели в виду?

А мітрапаліт Павел адказвае:

“Вырвали из контекста мое выступление, и оно звучит как-то немножко даже диковато. Речь шла о том, что с Россией нельзя говорить с позиции силы, навязывать то, чего мы не хотим”.

Гэта праўда, прагучала тое “дзікавата”. Але мы ўжо не пра тое, а пра новае, пра сёньняшняе. Мы якраз пра кантэкст. “Чего мы не хотім” — гэта і ёсьць тое самае “сокровенное”, зь якога мы пачалі. Бацюшка ня крыецца з тым, што ён атаясамляе сябе выключна з Расеяй, яе пазыцыяй і яе хаценьнем. Усё тут лагічна. Паўстае, аднак, вельмі сьвецкае пытаньне: а пры чым тут мы — Беларусь, беларусы, наша зямля і наша краіна? Можа пара яму ўжо назад зьбірацца?

Янка Базыль