ЛЮДЗІ СА СЬВЕЧКАМІ Ў ЛАТВІІ І Ў РАСЕІ
30 сьнежня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул і фота пад тытулам “Сотні людзей сабраліся на памінальныя мерапрыемствы аб трагедыі ў Залытудэ каля крамы, што была абрынулася”. Вось гэты артыкул:
Сотні людзей ўвечар у панядзелак сабраліся каля ўнівэрсама “Maxima”, што быў абрынуўся, на памінальныя мерапрыемствы на 40-й дзень трагедыі ў Залытудэ.
Падчас памінальных мерапрыемстваў адбыўся малебен за пацярпелых у трагедыі, адслужаны праваслаўным сьвятаром. Прысутныя ўсклалі кветкі і паставілі сьвечкі каля агароджы разбуранага ўнівэрсама. У мерапрыемствах ўзялі ўдзел таксама мэр Рыгі Нілс Ушакоўс і віцэ-мэр Андрыс Амэрыкс.
Ужо вядома, што ў сацыяльнай сетцы “Facebook” быў распаўсюджаны заклік сабрацца на памінальны малебен на месцы трагедыі ў панядзелак, на 40-вы дзень пасьля трагедыі.
21 лістапада ў Залытудэ пры абрушэньні даха ўнівэрсама “Maxima” страцілі жыцьцё 54 чалавекі, а некалькі дзесяткаў былі цяжка паранены.
LETA
Пераклаў з латышскай В. Буйвал
Дарэчы будзе зазначыць, чаму на месцы трагедыі ў раёне Рыгі адбыўся менавіта праваслаўны малебен. Сьпісы імёнаў ахвяр, апублікаваныя ў латвійскай прэсе, сьведчаць, што больш за 2/3 загінуўшых былі этнічныя беларусы і ўкраінцы, жыхары Залытудэ.
У той самы вечар 30 сьнежня ў тых самых сацсетках быў распаўсюджаны заклік памянуць ахвяраў тэрактаў у Валгаградзе. Жыхары горада над Волгай (да 200 чалаек) сабраліся паблізу месцаў, дзе загінулі ахвяры. Людзі ўсклалі на асфальт кветкі і запалілі сьвечкі. Прадстаўнікоў РПЦ не было заўважана сярод людзей. Мэр і віцэ-мэр Валгаграда заявілі, што “гэтае мерапрыемства несанкцыянаванае”. На людзей наляцела паліцэйшчына, патаптала кветкі і сьвечкі, круціла людзям рукі, арыштавала 50 чалавек, астатніх разагнала. Дарэчы, Пуцін (прэзыдэнт РФ) дагэтуль не зрабіў тэлезварот да народа краіны. Афіцыйная жалоба абвешчана толькі ў межах Валгаградзкай вобласьці.
Як выразна фармулявала гэта савецкая прапаганда, “два мира — две системы”...
Янка Базыль