РАСЕЯ. У ВАЛГАГРАД УВОДЗЯЦЬ ВОЙСКІ

У Сеціве зьмешчана відэа, на якім бачна, як па вуліцы г. Валгаграда рухаецца вялікая вайсковая калёна грузавікоў. Тып грузавікоў і табэльныя надпісы на іх сьведчаць аб тым, што вязуць “асабовы склад”, г. зн. вайскоўцаў, вялікую колькасьць вайскоўцаў. Каму і навошта спатрэбілася расейская армія ў непрыфрантавым горадзе? Расследваньне тэрактаў, што адбыліся, і недапушчэньне новых тэрактаў, падтрыманьне грамадзкага парадку ў горадзе — гэта прэрагатыва і функцыя паліцэйскіх структур і спэцыялістаў. Ёсьць, аднак, два нештодзённыя аспэкты ва ўсёй драматычнай сытуацыі. Першы — у горадзе назіраецца паніка сярод насельніцтва. Але і тут абавязаны даваць рады сацыяльныя службы і паліцыя. Другі — адбылася няўдалая спроба памінаньня ахвяраў тэрактаў з удзелам 200 грамадзянаў. Вось тут паліцыя вызначылася ў выкананьні загадаў, разагнаўшы людзей і затрымаўшы частку зь іх.

Чаго баяцца і ад каго бароняцца ўлады ў Валгаградзе? Чаму яны ўводзяць у свой горад вялікую колькасьць войскаў?

Янка Базыль