РЭПЛІКА ПРА АБЫХОДЖАНЬНЕ СА СЬВЯТЫМ
Знайшліся паважаныя людзі, якія на поўным сур'ёзе зьвярнуліся ў рэжымнае міністэрства з прапановай аб прызнаньні сьвятога нацыянальнага сымвала — Бел-Чырвона-Белага Сьцяга — гістарычна-культурнай каштоўнасьцю.
Мяркую што ў гэтай пасьпешнай задумцы выявілася яшчэ і прастадушнасьць добрых людзей, якія хочуць як лепш, але ніяк не зразумеюць, дзе яны жывуць і што адбываецца ў краіне.
Антыбеларускі рэжым выкарыстаў нагоду, каб у чарговы раз пазьдзеквацца з сьвятога для беларусаў сымвала. Чыноўнікі сталі ёрнічаць (“прыкідвацца шлангам”, як казалі ў савецкім войску). Яны афіцыйна паведамілі, што шукаюць і ніяк ня могуць знайсьці падыходзячую палатніну Сьцяга, каб аб'явіць яе культурна-гістарычнай каштоўнасьцю (маўляў, шукаюць канкрэтны сьцяг, каб узяць яго пад ахову). Цьвеляцца дакладна як расейскі шолахаўскі Дзед Шчукар аб “цепях пролетаріата”
Даўно зразумела — нельга кідаць пэрлы перад сьвіньнямі! Нельга прасіць у нішчыцеляў! Не спадзяюцца на прадажных! Шануйма наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг!
Зянон Пазьняк.