ТРАНСФАРМАЦЫЯ РФ НЕПАЗЬБЕЖНАЯ.





Інфармацыя з расейскай крыніцы: http://www.polit.ru/article/2013/12/23/separate

“Государственная Дума в пятницу, 20 декабря, приняла во втором и третьем чтениях закон, который вносит в Уголовный кодекс ответственность за публичные призывы к сепаратизму. В первом чтении документ был одобрен также не прошедшей неделе, 17 декабря.

При появлении специального наказания за призывы к сепаратизму может сложиться мнение, что Москва боится распада страны, а потому и внедряет новшество в Уголовный кодекс. Осталось понять, какие именно силы в ближайшее время могут решиться на открытые призывы к разделению России”

Спроба рэжыму РФ заклінаньнямі (што ёсьць прыняты закон) спыніць дзейнасьць законаў жывой прыроды марная. Нізкая эфектыўнасьць арганізацыйнай стуктуры РФ пад ціскам новай тэхналягічнай рэвалюцыі непазьбежна вядзе да трансфармацыі РФ, стварэньня на яе тэрыторыі некалькіх новых дзяржаваў.

У сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі я пачаў аналізаваць грамадзкія працэсы ў саюзе, удалося асэнсаваць выдатную спадчыну Гегеля, яго законы дыялектыкі, і асабліва закон “Адзінства і барацьбы супроцьлегласьцяў”. Так яго называюць філосафы-марксісты. Па сутнасьці, гэта галоўны закон захаваньня жывых сістэм. Вось так яго сфармуляваў Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель:

... нешта мае жывую сілу толькі тады, калі яно ўтрымлівае ў сабе супярэчнасьць, і зьяўляецца той сілай, якая здольная ўтрымліваць у сабе гэту супярэчнасьць і вытрымліваць яе. Калі ж нешта існуючае ня ў стане ў сваім станоўчым вызначэньні ў той жа час перайсьці ў сваё адмоўнае вызначэньне і ўтрымаць адно ў другім, калі яно не здольнае мець ў самым сабе супярэчнасьць, то яно не жывое адзінства, не аснова, а загіне ў супярэчнасьцях... ( цытата з твору “Навука логікі”)

Для больш яснага разуменьня сутнасьці гэтага закону прыроды для сябе я сфармуляваў яго наступным чынам: Сістэма жыцьцездольная і захоўвае сябе ў тым выпадку, калі элемэнты сістэмы абавязкова праходзяць стадыі: нараджэньня, ўзрастаньня, параджэньня новых элементаў і сьмерці.

Для выяўленьня прычын ўзьнікненьня супярэчнасьцяў удалося выдзеліць закон аптымізацыі, які ўсім вядомы пад пагаворкай: “свая кашуля бліжэй да цела”. Закон аптымізацыі жывой сістэмы: Сістэма і кожны элемэнт сістэмы імкнуцца да мінімізацыі сваіх высілкаў і выдаткаў і пры гэтым імкнуцца максімізаваць вынік сваёй дзейнасьці.

Гэтыя два законы дзейнічаюць у супольнасьці, як сістэма ўраўненьняў. Законы зьяўляюцца дыялектычнымі. Дыялектыка закону захаваньня выяўляецца ў тым, што і дзяржава і яе элемэнты, кожны паасобку, імкнуцца да самазахаваньня. У гэтым імкненьні закладзена прычына нараджэньня і разьвіцьця супярэчнасьцяў. Як толькі элемэнты сістэмы, ськіроўваючы сваю дзейнасьць на самазахаваньне, парушаюць дынаміку пасьлядоўнасьці, тады сістэма пачынае слабець і ўваходзіць у крызісны стан. Калі дынаміка пасьлядоўнасьці жыцьця элементаў не аднаўляецца, тады сістэма гіне.

Для разуменьня дзейнасьці закона аптымізацыі неабходна адрозьніваць вынік для элемэнта сістэмы і для сістэмы, ў якую ўваходзіць гэты элемэнт. Внікам для элемэнтаў зьяўляецца рэсурс, які элементы атрымліваюць ад сістэмы для забесьпячэньня ўласнай жыцьцедзейнаьці, а для сістэмы вынікам зьяўляецца рэсурс, які прызначаны для разьвіцьця і рэканструкцыі сістэмы ў мэтах адаптацыі да зьменаў зьнешняга асяроддзя.

Аналіз быў аформлены ў тэзісы “Арганізацыя і функцыянаваньне грамадзтва. Уласьцівасьці і заканамернасьці” для даклада на канфэрэнцыі па тэматыцы перабудовы ( моднай тэме пры С.Гарбачове), якая была арганізаваная Інстытутам сацыялогіі АН, Радыётэхнічным інстытутам і ВА “Інтэграл”. Тэзісы былі нават апублікаваныя ў матэрыялах канфэрэнцыі, на што я не спадзяваўся, паколькі матэрыял паказваў, да якога фінішу рухаецца СССР.

Калі пакласьці на гэтыя законы сёньняшнюю сытуацыю ў РФ, то становіцца зразумелым, які вынік чакае гэтую сістэму. З гэтай сістэмай зьвязаны рэжым у Беларусі і яго чакае той жа лёс. Паколькі гэтыя законы якасныя, сказаць дакладна, калі гэта адбудзецца, немагчыма. Прычынай запуска трансфармацыі можа быць як палітычны працэс (напрыклад, атака на незалежнасьць Украіны) так і эканамічны працэс.

Можна з дакладнасьцю сказаць, калі раптам РФ дажыве да масавага ўкараненьня аўтаномнай энергетыкі, што прывядзе да рэзкага зьніжэньня спажываньня нафты, газу (пры гэтым зьнікне энергетычная залежнасьць ад нафта-газавых манапалістаў РФ ня толькі краінаў Эўразьвязу і суседніх з РФ краінў, але нават і некаторых аўтаномных тэрыторый самой РФ), то тут ужо яе трансфармацыя стане рэальнай зьявай. Па часе гэта каля дзесяці гадоў.

25 сьнежня 2013

Сяргей Папкоў

Тэзісы, 1987 г., (да роднай мовы я вярнуўся ў 1989 г.)