АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (22–25.12.2013)

У Славакіі шануюць славацкіх дзяцей

22 сьнежня 2013 г. славацкая газэта “SME” дала рэкламу і рэзэнзію на новы мультсэрыял для славацкай дзятвы. Яго стварылі лепшыя майстры анімацыі і агучылі выдатныя акцёры. Газэта зазначыла, што “сэрыял сустрэнецца зь вялікай канкурэнцыяй”.

Наш камэнтар: З канкурэнцыяй па-славацку зразумела: гэта значыць, што існуе і ствараецца вельмі шмат мастацкай прадукцыі на роднай мове для дзяцей. У нас таксама часам гучыць няшчырае слова “канкурэнцыя”. Тут маецца на ўвазе татальнае панаваньне акупацыйнай маскальшчыны ў прадукцыі для беларускіх дзяцей. Гэтае крымінальнае выкрыўленьне абваліцца разам з абвалам антыбеларускага рэжыму.

Юрка Марозаў


Расея — “радзіма Шмайсара і сланоў”

23 сьнежня 2013 г. партугальская газэта “Jornal de Noticias” паведаміла, што ў Удмурціі памёр 94-гадовы М. Калашнікаў, вынаходнік сусьветна вядомай аўтаматычнай зброі.

Наш камэнтар: Пра гэта паведамілі СМІ ўсяго сьвету. На самой справе трэба згадаць групу нямецкіх вайсковых канструктараў, якія яшчэ ў 1943 г. распрацавалі асноўныя парамэтры мадэлі аўтамата, які нават зьнешне вельмі падобны на “калашніка”. Саветы захапілі гэтыя чарцяжы, у 1945 годзе вывезьлі ў СССР канструктара Гуга Шмайсара, прымусілі яго працаваць на сябе і зрабілі ягонае вынаходніцтва сваім. Гэтыя факты даўно апублікаваны гісторыкамі. Як казалі жартаўнікі ў савецкія часы: “Россия — родина слонов”.

Алесь Хадасевіч


Падпісаў амністыю

23 сьнежня 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, што прэзыдэнт Януковіч падпісаў указ аб амністыі ўсім грамадзянам, якія былі арыштаваныя падчас пратэстаў у Кіеве і па ўсёй краіне.

Наш камэнтар: Доўга думаў “цар”, цэлы месяц. Вядома, што патрыятычная апазыцыя вымусіла рэжым зрабіць гэты крок. Не адступае прамаскоўская цемра, змаганьне за Ўкраіну працягваецца.

Алесь Хадасевіч


Мара Пуціна

24 сьнежня 2013 г. бэльгійская газэта “La Libre Belgique” апублікавала артыкул пад тытулам “Мара Ўладзіміра Пуціна? Зноў зьяднаць краіны былога СССР?” Распавядаецца пра “саміт” у Маскве Пуціна, Назарбаева і Лукашэнкі — Мытны зьвяз у дзеяньні.

Наш камэнтар: Апошнім часам зьдзіўляюць заходнія журналісты. Сустракаюцца ў іх адэкватныя фармулёўкі. Маглі б напісаць, напрыклад: “Масква дэмакратызуе Казахстан і Беларусь”. Але нешта ўжо зразумелі...

Юрка Марозаў


Афрыканскі кацёл

24 сьнежня 2013 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” напісала з Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі. Туды былі ўведзены войскі ААН, каб спыніць міжэтнічную і міжрэлігійную бойню. Раптам жаўнеры ААН з Бурундзі абстралялі жаўнераў ААН з Чаду. У выніку былі трое параненых.

Наш камэнтар: Эўрапейцам трэба пакінуць Афрыку ў спакоі. Ня трэба ўмешвацца ў афрыканскі кацёл. Ня трэба дапускаць, каб у Эўропе рабілася рэпрадукцыя афрыканскага катла.

Алесь Хадасевіч


Разумныя дзеяньні каталонцаў

25 сьнежня 2013 г. славацкая газэта “SME” напісала з Каталоніі. Дзяржаўны каталонскі тэлеканал упершыню за сваю гісторыю не пусьціў у эфір калядны віншавальны выступ караля Іспаніі Хуана-Карласа. Кароль сярод іншага сказаў у прамове: “У Іспаніі ёсьць месца для ўсіх”. Супрацоўнікі тэлеканала якраз на гэты час абвясьцілі 40-хвілінны страйк (таму ім ня трэба было тлумачыць свае дзеяньні). 9 лістапада наступнага года ў Каталоніі адбудзецца рэфэрэндум па пытаньню дзяржаўнай незалежнасьці Каталоніі.

Наш камэнтар: Каталонцы ідуць да незалежнасьці.

Алесь Хадасевіч