З РАСЕІ ЎЦЯКАЮЦЬ

18 верасьня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Эўразьвяз уражаны ростам колькасьці тых, хто ўцякае з Расеі і шукае прытулку”. Вось гэты артыкул:

Эўразьвяз уражаны ростам колькасьці тых, хто ўцякае з Расеі і шукае прытулку, заявіў у сераду кіраўнік дэлегацыі Эўразьвязу ў Расеі Вігаўд Ушак, які паведаміў, што ў 2013 годзе папрасілі прытулку ў Эўразьвязе 23 тысячы грамадзянаў Расеі.

“Уражвае колькасьць грамадзянаў Расеі, якія шукаюць прытулку. Апошнім часам іх колькасьць вырасла ў чатыры разы, і сёлета такіх было 23 тысячы чалавек”, — сказаў дыпламат.

“Расея ў гэтым сэнсе займае трэцяе месца пасьля Аўганістана і Сырыі”, — дадаў Ушак.

LETA-ITAR-TASS

Пераклаў з латышскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.diena.lv/pasaule/es-satraukta-par-krievijas-patveruma-mekletaju-skaita-pieaugumu-14037397

Беларусы ведаюць, хто ўцякае на Захад зь імпэрыі. Нашы людзі бачылі іх на Захадзе. Гэта прадстаўнікі дзяржмафіі розных узроўняў. Хто з гэтых прадстаўнікоў яшчэ ня ўцёк, той перавёў туды сваіх дзяцей і капіталы. Далей уцякаюць інтэлектуалы і рознага кшталту спэцыялісты. Уцякае моладзь, якая ня хоча працаваць “на“ і ваяваць “за” згаданую мафію. Ну і тысячы розных крымінальнікаў, якія апрацоўваюць як суайчыньнікаў, так і мясцовы люд.

Найбольш цікавай ёсьць пазыцыя Расеі ў сьпісе пасьля дзьвюх няшчасных, разгромленых вайной экзатычных краін. У сапраўднасьці вось да якой катэгорыі адносіцца Маскоўшчына, і многія расейцы гэта добра разумеюць, ня бачаць будучыні ў Расеі.

У сувязі з гэтым зразумелыя таксама апошнія падзеі глабальнага плану. Не выпадкова Нямеччына вельмі хацела б, каб Україна і Беларусь засталіся пад прыгнётам Масквы і прамаскоўскіх рэжымаў. І Берлін і Масква мяркуюць накіраваць у Сібір мільёны ўкраінцаў і беларусаў, каб запоўніць там пустату пасьля ўцёкаў расейцаў. Нашы людзі павінны будуць пампаваць нафту і газ для Масквы і Нямеччыны. Хітра задумалі ды нічога ня выйдзе. Народы разарвуць гэтае фальшывае кола.

Павел Гулевіч