КІЕЎ: НАРОДНАЯ САМААБАРОНА АБЯСШКОДЗІЛА ПРАВАКАТАРАЎ
Як паведамляюць з Кіева, там актывізаваліся рэжымныя правакатары. Увечары 15 сьнежня дружыньнікі Народнай самаабароны ліквідавалі групу правакатараў непасрэдна каля Будынка Прафсаюзаў, дзе знаходзіцца штаб народнага супраціву. Людзі паведамілі, што група асобаў паводзіць сябе агрэсіўна і неадэкватна. Адзін з правакатараў меў прыкметы алкагольнага ап'яненьня і спрабаваў пранікнуць у чужы аўтамабіль. Дружыньнікі затрымалі правакатараў. П'яны правакатар паказаў пасьведчаньне супрацоўніка міліцыі.
Затрыманыя правакатары знаходзяцца пад аховай у штабе народнага супраціву. Вядуцца перамовы з уладамі аб перадачы іх міліцыі.
Павел Гулевіч