ЦЯГНІКІ З ПРАВАКАТАРАМІ

На чыгуначную станцыю “Кіеў-Маскоўскі” прыбылі два цягнікі з прыблізна 40 вагонаў без якіх-кольвечы апазнавальных знакаў. У цягніках знаходзяцца асобы характэрнай крымінальнай зьнешнасьці, некаторыя зь іх ужо пачалі выгружацца з цягнікоў. Яны прыбылі ўзброеныя дубінамі і бітамі. Пра гэта раніцай 15 сьнежня 2013 года паведаміў народны дэпутат Украіны ад УА “Свобода” Міхайла Блавацькій, які толькі што вярнуўся з чыгуначнай станцыі.

“З другога боку ад чыгуначнай станцыі, па вуліцы Сапёрна-Слабодзкай, разьмешчаны больш за 30 аўтобусаў, якія прыпісаныя да кіеўскіх АТП 7103, 7008 і інш. На пераходным мосьце з Залізнычнай шашы на вуліцу Сапёрна-Слабодзкую разьмешчаныя міліцыянты, якія, відавочна, ахоўваюць “цітушак”. Да таго ж, як паведамляюць сьведкі-таксісты, ад самай раніцы на гэтым месцы знаходзіліся дэпутаты-“рэгіяналы”, якія паводзілі сябе нахабна, заяўляючы: “Сегодня будете работать на нас, мы вам всем покажем!”

Мяркую, што гэтыя два цягнікі з людзьмі — гэта мэтанакіраваная правакацыя, якую рыхтуе ўлада да сёньняшняй шматлюднай акцыі апазыцыі. Мы папярэджваем рэжым, што іхныя планы ўжо выкрытыя. І ў выпадку якіх-кольвечы правакацый на Майдане ўся адказнасьць ляжа асабіста на Януковіча”, — заявіў народны дэпутат Украіны свабодавец Міхайла Блавацькій.

Прэс-служба Усеўкраінскага аб'яднаньня “Свобода”

15 сьнежня 2013 г.

Пераклад з украінскай

Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/045547/

Украінскія патрыёты паказваюць прыклад арганізаваных рэвалюцыйных дзеяньняў. Яны маюць назіральнікаў на асноўных транспартных станцыях Кіева і навакольля. У іх выдатна працуе сувязь. Як толькі назіральнікі паведамілі пра прыбыцьцё цягнікоў з правакатарамі, туды адразу ж выехаў дэпутат патрыятычных сілаў. У якасьці назіральнікаў дзейнічаюць таксама жыхары дамоў, што разьмешчаны каля станцый. Ёсьць патрыёты і сярод таксістаў. Правакацыя пачала развальвацца, яшчэ й не распачаўшыся.

Сымон Рудзік