АЛЕГ АСУХОЎСЬКІЙ: СТАВАЙЦЕ НА БОК НАРОДУ ЎКРАІНЫ!
11 сьнежня 2013 года народны дэпутат ад фракцыі Ўсеўкраінскага аб'яднаньня “Свобода” Алег Асухоўській зьвярнуўся да спэцназаўцаў, якія знаходзяцца ў Кіеве або накіраваныя на здушэньне масавых акцый пратэста ў сталіцы.
Пасьля падзеяў, што адбыліся на Майдане Незалежнасьці, асабліва на вуліцах Інстытуцкай, Лютэранскай, Хрышчацік і непадалёк ад Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі, народны дэпутат Украіны Алег Асухоўській публічна заклікаў усіх праваахоўнікаў далучыцца да мірнай акцыі пратэста і стаць поплеч разам з мітынгоўшчыкамі на Эўрамайдане, замест таго, каб выконваць злачынныя загады ўлады.
“Падзеі сёньняшняй ночы паказалі, што праваахоўнікам настаў час выбіраць: альбо яны з народам, альбо з рэжымам — іншых варыянтаў быць ня можа. Гэтае рашэньне павінна быць катэгарычным, таму я зьвяртаюся да ўсіх спэцпрызначэнцаў! Заставайцеся праваахоўнікамі, не выконвайце злачынных загадаў, не бярыце ўдзелу ў зьбіцьці людзей на Эўрамайдане. Праявіце мужнасьць і адказнасьць і ставайце на бок народу Ўкраіны! Зьвяртаюся таксама і да членаў сем'яў праваахоўнікаў, якія сёньня знаходзяцца ў Кіеве: патэлефануйце сваім сынам, мужам і бацькам і пераканайце іх у тым, што ў гэты вырашальны момант яны павінны быць на баку народа Ўкраіны!”, — зазначыў у сваім звароце народны дэпутат ад фракцыі УА “Свобода” Алег Асухоўській.
Прэс-служба Ровенскай абласной арганізацыі УА “Свобода”
11 сьнежня 2013 г.
Пераклад з украінскай