ПРЭМЬЕРМІНІСТРУ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ АЛЬГІРДАСУ БУТКЯВІЧУСУ
Для ўшанаваньня памяці ваяра ахвяраваўшага сваё маладое жыцьцё за свабоду беларускага і літоўскага народаў — Кастуся Каліноўскага і ў сувязі са 150 годдзем ад яго пакараньня ў Вільні. Таварыства беларускай культуры ў Літве зьвярнулася ў Віленскую дзяржаўную дырэкцыю культурнага рэзэрвата замкаў з просьбай атрымаць дазвол на ўстаноўку памятнага знака (крыжа,каменя ці табліцы) на Замкавай гарэ, дзе па сьведчаньнях тагачасных сьведкаў былі перазахаваны паўстанцы 1863 года разам з Кастусём Каліноўскім. На тым месцы раней быў пастаўлены крыж з агароджай.
Дырэкцыя прыхільна аднеслася да гэтай справы, але запрасіла прадставіць больш матэрыялаў і дакументальных дадзеных, што на Замкавай гары былі захаваньні паўстанцаў 1863-1864 г.г.
Дзякуючы нашым намаганьням і дапамозе гісторыкаў, патрэбныя матэр'ялы былі прадстаўлены. Для далейшаага вырашэньня пытанья неабходна была згода дырэктара нацыянальнага музею сп. Біруце Кульніце і дэпартамента культурнай спадчыны.
Нажаль сп.Біруце Кульніце непрыхільна ўспрыняла вышэйзгаданую просьбу (быццам ёсьць указаньне зь верху) таксама як і ранейшую ідэю аднаўленьня беларускага музею Івана Луцкевіча ў Вільні. Яе пазіцыя ў гэтым пытаньні супярэчыць рашэньню Сойма Літоўскай Рэспублікі аб аднаўленьні дзейнасьці музею.Пытаньне музея не вырашаецца ўжо на працягу двадцаці год.
Такая пазыцыя , на нашу думку, ня будзе спрыяць збліжэньню літоўскага і беларускага народаў, а толькі ствараць штучныя і непатрэбныя непаразуменьні.
Асоба Кастуся Каліноўскага для беларусаў усяго сьвету зьяўляецца сымвалам змаганьня за свабоду і ўшанаваньне памяці яго Літоўскай уладай у Вільні будзе з удзячнасьцю ўспрынята беларускай грамадзкасьцю ў сьвеце.
Прынята на Радзе ТБК
Вільня 10 сьнежня 2013 г.