АЛЕГ ЦЯГНІБОК: “УЛАДА ТРЫШЧЫЦЬ ПА ШВАХ”

“Улада трышчыць па швах! Мы іх фактычна пазбавілі магчымасьці камфортнага жыцьця. У той жа час амбасадары замежных краін захапляюцца ўкраінцамі, якія выйшлі на плошчы, бо яны разумеюць, што мы змагаемся за Ўкраіну, за іншыя правілы адносін паміж грамадзянамі і дзяржавай, за зьмену сістэмы ўлады. І што тычыцца ўчорашняга дня: тое, што Ленін “выпадкова” упаў, можна параўнаць хіба з адным — з падзеньнем Берлінскага мура, бо калі ён ўпаў, нямецкая нацыя стала адзінай. Учорашняе падзеньне савецкага ідала — гэта пачатак працэса яднаньня ўкраінскай нацыі: мы адзіныя і толькі нам з вамі вызначаць, што і як трэба рабіць!” Пра гэта ўвечары 9 сьнежня 2013 года заявіў, выступаючы перад удзельнікамі масавага пратэста ўкраінцаў на Майдане Незалежнасьці, кіраўнік УА “Свобода” Алег Цягнібок.

Выступючы на рэвалюцыйным Майдане, лідэр “Свободы” заявіў:

“Сёньня ўлада з дапамогай розных трукаў намагалася цалкам атачыць сілавікамі ўрадавы квартал і Майдан Незалежнасьці, каб пазбавіць нас даставак правізіі. Але ім гэта не ўдалося і мы паўсюль трымалі сітуацыю пад кантролем. Улада намагалася таксама выкарыстаць Кіеўэнэрга, каб нам тут, на Майдане, адключылі электраэнэргію. Таму і да такога мы былі гатовыя.

Сёньня адбылося некалькі сур'ёзных атак на блокпастарункі ва ўрадавым квартале. Разам з іншымі дэпутатамі-свабодаўцамі і пратэстуючымі я быў на блокпастарунку Лютэранская-Круглаўнівэрсітэцкая — мы ўтрымалі блокпастарунак перад Адміністрацыяй Прэзыдэнта і ён цалкам знаходзіцца пад нашым кантролем. Ён яшчэ аточаны шчыльным кальцом работнікаў унутраных войскаў, а каля Адміністрацыі Прэзыдэнта ёсьць яшчэ некалькі падразьдзяленьняў “Беркута”, якія падчас супрацьстаяньня колькі разоў выходзілі на падтымку ўнутраным войскам, але разам і адступалі.

У кантактах з байцамі ўнутраных войскаў стала зразумела, што гэтыя хлопцы змучаныя, яны ўжо шмат дзён пазбаўленыя элемэнтарных умоў, каб прынамсі памыцца. Зазвычай яны хочуць паехаць дахаты, але ім даюць загад супрацьстаяць нам. Таму нам трэба стаяць і не адступаць — нам трэба ўтрымаць гэтыя блокпастарункі. Адзін з двух блокпастарункаў на Грушэўскага ўладзе ўдалося адцясьніць, але ўжо заўтра з раніцы на золку мы будзем намагацца вярнуць гэты блокпастарунак. Я зьвяртаюся з просьбай да людзей, якія адчуваюць у сябе сілы: зараз трэба зрабіць ратацыю на блокпастарунках, трэба замяніць там хлопцаў. Калі нам удасца ўтрымаць гэтыя блокпастарункі — гэта будзе нашай важнай тактычнай перамогай на гэты пэрыяд. І нам, безумоўна, трэба ўтрымаць Майдан.

Улада трышчыць па швах! Мы бачылі, як на блокпастарунак асабіста прыходзілі дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў. Мы разумеем, што яны ўжо ўнутры як павукі грызуцца, бо мы іх фактычна пазбавілі магчымасьці камфортнага жыцьця.

Тое, што рэжым сьцягнуў у сталіцу ўнутраныя войскі з усяе Ўкраіны, а ў дадатак яшчэ й службу аховы, азначае, што на месцах яны фактычна цалкам агалілі свае тылы. Таму нашыя мясцовыя штабы па рэгіёнах літаральна з заўтрашняга дня распачынаюць пікетаваньне абласных адміністрацый, упраўленьняў унутраных справаў, пракуратуры і рэшты структур, каб улада не спадзявалася, што хаця б на месцах у іх будзе спакой. Не — украінская зямля будзе гарэць у іх пад нагамі!”

Прэс-служба Усеўкраінскага аб'яднаньня “Свобода”

9 сьнежня 2013 г.

Пераклад з украінскай.

Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/045321/

Нажаль гэта тыповы выступ і пазыцыя абароны. Калі рэвалюцыя не наступае, — яна прайграе. Зычым украінскаму народу перамогі і народных лідэраў рэвалюцыі.

Камэнтар