СМІ: БУНТ МІЛІЦЫІ НА ЗАХАДЗЕ ЎКРАІНЫ

30 лістапада польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось фрагмэнт гэтага артыкула:

Міліцыя на заходняй Украіне адмаўляецца выконваць загады зьверху аб ліквідацыі намётавых гарадкоў, у якіх празаходне настроеныя грамадзяне краіны дамагаюцца інтэграцыі з Эўразьвязам. — сьцьвярджаюць у суботу ўкраінскія СМІ.

Да бунта міліцыі павінна было дайсьці ў Львове, Івана-Франкіўску і Цярнопалі, дзе з мінулага тыдня працягваюцца дэманстрацыі супраць рашэньня ўладаў, якія адмовіліся падпісваць асацыятыўную дамову з Эўразьвязам.

Мэр Львова Андрій Садовы адкрыта засьцярог, што калі ўладу трымаючыя паспрабуюць заатакаваць студэнцкі пратэст у ягоным горадзе, на вуліцы выйдуць усе яго жыхары. У суботу раніцай міліцыя брутальна разагнала ўдзельнікаў дэманстрацыі на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.

“Я папярэджваю: калі нехта мае намер паўтарыць гэта ў Львове, супраць яго стануць ня толькі некалькі тысячаў студэнтаў, якія цяпер знаходзяцца на львоўскім Эўрамайдане. У Львове выйдзе ўвесь горад”. — напісаў Садовы на Facebooku.

Паводле львоўскага парталу Zaxid.net, каардынацыйная рада Эўрамайдана ў гэтым горадзе зьбірае мужчын, якія — як чытаем — “ведаюць, што такое змаганьне”. Гэтых людзей накіруюць у Кіеў, дзе ў нядзелю апазыцыя арганізуе вялікі антыўрадавы мітынг.

(...)

MZ

Пераклаў з польскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/11,1069012-Media--bunt-milicji-na-zachodzie-Ukrainy.html