“РАСЕІ НЕ НАПАЛОХАЛІСЯ ТОЛЬКІ ДЗЬВЕ КРАІНЫ: МАЛДОВА І ГРУЗІЯ”
28 лістапада славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:
Віленскі саміт выратавалі дзьве краіны. Україна лавіруе, Арменія далучылася да праекта Пуціна.
Вільня, Браціслава. Два лідэры з шасьці былых савецкіх рэспублік, якія ў чацьвер прыбылі на саміт у Вільню, не расчаравалі сваіх эўрапейскіх калегаў.
Дзякуючы менавіта ім расчараваньне ўкраінскім разваротам назад было крыху меншым.
Малдова і Грузія ў Летуве ў пятніцу распачалі працэс, які папярэднічае падпісаньню асацыятыўнай дамовы, ад якой у апошнюю хвіліну адступіўся ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч.
Хто павярнуўся і не пайшоў наперад
Той не прыслухаўся да дэманстрацый на ўкраінскіх вуліцах, якія працягваюцца ўжо тыдзень, і падлічыў выдаткі Ўкраіны на пераход на эўрапейскія стандарты ў 160 мільярдаў эўраў.
Яшчэ адзін усходні партнёр — Арменія — таксама перайшоў на бок Уладзіміра Пуціна, а за месяц да саміта раптам даў перавагу ягонаму праекту мытнага зьвязу.
Яго членам ёсьць Беларусь, якая са сваім аўтакратычным прэзыдэнтам, падобна як і Азэрбайджан, адмаўляецца ад больш глыбокай інтэграцыі з Эўразьвязам.
Хто не саступіў Расеі
Найбяднейшая краіна ў Эўропе Малдова наадварот не саступіла расейскаму ціску, які праявіўся, калі расейцы праз шэсьць гадоў зноўку забаранілі імпарт вінаў.
Як кампэнсацыю Малдова дачакаецца візавай лібэралізацыі з Эўразьвязам, а на пачатку сьнежня яе наведае ўпершыню ў гісторыі кіраўнік амэрыканскай дыпламатыі Джон Кэры.
У Грузіі палітыкі, салідарныя з пратэстуючымі ўкраінцамі, пачалі насіць на вуліцы шалікі з блакітна-жоўтымі фарбамі ўкраінскага сьцяга.
Уладу маючая эліта ў Тбілісі спадзяецца, што падпіша асацыятыўную дамову ўжо ў верасьні 2014 г, калі ім удасца дасягнуць прагрэсу ў рэформах, і пасьля замены эліт яны не пачнуць какетнічаць з Крамлём.
Апасеньні ня скончыліся
У Малдове гэта будзе яшчэ больш складана. Экспэрты апасаюцца, што ціск Масквы на малую рэспубліку паміж Румыніяй і Ўкраінай, дзе расейцы маюць пад кантролем сэпаратыстычнае Прыднястроўе, яшчэ ўзмоцніцца.
У Кішынёве, аднак, ня хочуць у мытны зьвяз.
“Расейцы робяць рэкламу таго, што ёсьць яшчэ праектам, а Эўразьвяз прапануе нам нешта, што ўжо функцыянуе”, — сказала “SME” малдаўская міністар замежных справаў Наталья Герман.
Мірэк Тода
Пераклаў з славацкай В. Буйвал.