МАСКВА ПРАПАНУЕ ПАМІРАЦЬ ЗА ЯЕ

19 лістапада румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея стварае ўласны антыракетны шчыт, пад якім будуць Арменія, Беларусь і Казахстан”. Вось гэты артыкул:

Расея мае намер ўсталяваць сумесную супрацьпаветраную абарону зь Беларусьсю і стварыць падобныя абарончыя сістэмы з Арменіяй і Казахстанам, заявіў сёньня расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.

“Мы маем намер усталяваць нашу сумесную зь Беларусьсю сістэму і разгортваем фармаваньне падобных рэгіянальных сістэмаў з Арменіяй і Казахстанам”, — заявіў кіраўнік расейскай дзяржавы падчас цырымоніі прызначэньня вышэйшых афіцэраў.

На ягоную думку, такое супрацоўніцтва мае на мэце стварэньне абарончага патэнцыялу Расеі і яе партнёраў, а таксама ўмацаваньню міру і бясьпекі ў эўраазіяцкай прасторы, піша Agerpres.

Нагадаўшы пра посьпех стратэгічных расейска-беларускіх вучэньняў Захад-2013, Уладзімір Пуцін абвясьціў рашэньне аб стварэньні рэгіянальных груповак узброеных сілаў, у якія ўвойдуць армянскія, беларускія, казахскія і таджыцкія войскі.

“Мы будзем працягваць пашыраць супрацоўніцтва з нашымі традыцыйнымі партнёрамі і хаўрусьнікамі. У першую чаргу з краінамі-членамі Арганізацыі Калектыўнай Бясьпекі, Шанхайскай Арганізацыі па Супрацоўніцтву і Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў”, — падкрэсьліў з гэтай нагоды Уладзімір Пуцін.

Паўл Чакою

Пераклаў з румынскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.evz.ro/detalii/stiri/rusia-isi-face-propriul-scut-antiracheta-sub-care-intra-armenia-belarus-si-kazahstan-1068373.html