РЭПЛІКА ПАСЬЛЯ ДЗЯДОЎ
Цікава як павялі сябе 3-га лістапада на Дзядах у Менску праваабаронцы зь Вясны. Падчас шэсьця зьвярнулі на сябе ўвагу маладыя асобы ў форменных фартушках, што борздка беглі па флангах калёны і ўсе нешта запісвалі. Аказалася, што гэта былі “назіральнікі” ад вядомай “Вясны” На сваім сайце “Вясна” выставіла сваю “справаздачу” пра патрыятычныя мэмарыяльныя мерапрыемствы. Цытуем зь яе:
Во время массового мероприятия были зафиксированы следующие факты:
— при заявленной численности участников до 5000 наблюдатели насчитали от 370 до 470 человек в разные периоды мероприятия;
— употреблялись лозунги: “Жыве Беларусь”, “Разнясецца гучным гоманам — слава нацыі, смерць ворагам”, “Беларусь будзе вольнай”, а также пелись песни;
— призывы к насильственным действиям, агрессивное поведение участников зафиксированы не были;
Крыніца: http://spring96.org/ru/news/66945
Людзі былі ўражаны і ўсьцешаны, калі бачылі, як шэсьце ідзе пад Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі па вуліцах сталіцы. Удзельнікаў было каля дзьвюх тысяч. Але “фіксатары” зь “Вясны” чамусьці зьбіліся зь ліку на лічбе 470. І вось жа дзіва, яны паўтарылі тое, што паўтараюць цяпер усе “дэмСМІ”. І чаму ім так важна занізіць колькасьць удзельнікаў? Зрэшты, гэта пытаньне рытарычнае. Затое цяпер іхную “справаздачу”, напісаную кандовым “нэўтральным” тонам, будуць чытаць на Захадзе і ацэняць іхную “аб'ектыўнасьць”. Ну і тыпы!
Ян Булыга