УШАНАВАНЬНЕ ДЗЯДОЎ У ЛОШЫЦЫ
10 лістапада, у нядзелю сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ працягваюць мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дзядам. Адбудуцца традыцыйныя шэсьце і мітынг у Менску на месцы пакутніцтва беларускага народу ў Лошыцы, дзе на магілах ахвяраў расейскага тэрору ўсталяваны вялікі Крыж.
12.00 — збор удзельнікаў каля Палаца культуры “Лошыцкі” (вул. Маякоўскага, 129).
12.30 — пачатак мэмарыяльнага шэсьця.
14.00 — мэмарыяльны мітынг каля Крыжа ў Лошыцы.
Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
5 лістапада 2013 г.