МАСКА, ХТО ВЫ?

Яшчэ летась на сайце вядомай Хартыі-97 быў выстаўлены артыкул “Вильнюс становится столицей для белорусской оппозиции”. Цытуем з артыкула:

Среди наиболее известных белорусских организаций, которые вынуждены работать в литовской столице — Европейский гуманитарный университет (ЕГУ), Независимый институт социально-экономических и политических исследований (НИСЭПИ), Международный консорциум “ЕвроБеларусь”, Белорусский институт стратегических исследований, Белорусский дом прав человека и другие структуры. (...)

Сегодня в Вильнюсе, Варшаве, Лондоне создаются мощные эмиграционные центры, цель которых — добиться демократических изменений в Беларуси.

Крыніца: http://charter97.org/ru/news/2012/6/19/53953/

Нашую ўвагу ўжо тады прыцягнуў “мошчный эміграціонный центр” пад назовам “Белорусскій дом прав человека”. Але нешта мы не маглі заўважыць дзейнасьці гэта “белдома” у Вільні. Напрыклад, у той пэрыяд, калі многія тысячы людзей у Беларусі і ў іншых краінах патрабавалі вызваленьня Сяргея Каваленкі, Чалавека Сьцяга.

Але “дом” існаваў. Ён займеў нават свой сайт. Яго можна паглядзець і пачытаць:

http://humanrightshouse.org/Members/Belarus_BY/index.html

Вось давайце пачытаем. Там ёсьць і хроніка, і адрасы, і партнёры, і донары (сярод іх МЗС Летувы і Нарвэгіі, Амбасада Нідэрляндаў у Варшаве), і структуры, якія аказваюць падтрымку (сярод іх БДІПЧ-АБСЭ-Эўракамісія, Рада Эўропы). Ёсьць банкаўскія адрасы і нумары рахункаў. Ёсьць, здавалася б, усё. Няма толькі аднаго, але вельмі важнага. Вось захоча чалавек перавесьці суму грошай на банкаўскі рахунак “белдома” у Вільні, то захоча даведацца: хто дырэктарствуе-кіруе там, што за людзі? А людзей на сайце няма, не пазначана ніводнага імя гэтых “прадстаўнікоў “мошчнага” эміграцыйнага цэнтру”. Такое называецца ананімнай або замаскаванай інфармацыяй. Мы заўсёды думалі, што ў публічных праваабарончых справах (асабліва на тэрыторыі дэмакратычных дзяржаваў) няма патрэбы ў элемэнтах падпольля і канспірацыі. Але мы памыляліся — ёсьць патрэба!

Канспірацыя кіраўніцтва “белдома” аказалася, аднак, не такой шчыльнай, як здавалася. Імёны і партрэты прамільгнулі зусім нядаўна, калі віленскі “белдом” на прыканцы кастрычніка сёлета праводзіў у Вільні ІІІ Беларускі праваабарончы форум. Мы, дарэчы, апублікавалі на нашай старонцы кур'ёзныя цытаты з гэтага “форума”. Вось там і ўзьнікла першае імя — “Елена Тонкачева” зьяўляецца кіраўніком “белдома” у Вільні. Пачытаць пра гэтую асобу можна, напрыклад, па адрасе:

http://www.dw.de/правозащитница-елена-тонкачева-самое-важное-помогать-людям/a-16301553-1

Там ёсьць пра паходжаньне віленскай дырэктара белдома” і пра яе кар'еру:

Елена родилась в феврале 1970 года в Калуге. Ее отец был военным, и семье довелось объехать практически весь Советский Союз. В 1985 году Елена оказалась в Беларуси, где пошла в девятый класс средней школы. Двумя годами позже она поступила на юридический факультет Белорусского госуниверситета (БГУ). (...)В 1996 году, собрав группу единомышленников, Тонкачева зарегистрировала “Независимое общество правовых исследований” (НОПИ). Новая организация занялась изучением вопросов свободы ассоциаций. Через три года НОПИ стало ведущей организацией в стране в этой области. Этот статус закрепился после начала сотрудничества с Центром некоммерческого права — это признанная в мире американская организация, занимающаяся вопросами свободы ассоциаций.

Организация Тонкачевой была постоянным участником рабочих групп в области прав человека в рамках ОБСЕ, Совета Европы и других организаций. Но, как рассказывает Елена, ей хотелось получать новые знания в области защиты прав человека.

Вскоре Елена стала участницей международной программы, организованной Польским Хельсинкским комитетом. “Высший международный курс по правам человека” состоял из очных и заочных учебных модулей, которые длились полтора года. “Именно благодаря этому курсу я поняла, чем я буду заниматься в Беларуси в ближайшие десять-пятнадцать лет”, — подчеркивает Тонкачева.

Пры ўсіх намаганьнях нашай індывідуальнай і калектыўнай памяці мы не маглі ўспомніць нейкія справы гэтай асобы ў Беларусі. Але міжнародную кар'еру яна зрабіла, як бачым, бліскучую. Хаця дагэтуль мадам Танкачова размаўляе з калужскім акцэнтам, а беларускай мовы ня ведае зусім. Што ж, бывае.

Цяпер наступная маска. Нумарам два ў віленскім “белдоме” зьяўляецца нехта мадам Людмила Ильяшина. Пра яе можна што-нішто даведацца ў расейскай рэдакцыі Радыё Свабода:

Крыніца: http://www.svoboda.org/audio/Audio/777400.html

Слухаць трэба даволі доўга і пры гэтым становіцца вельмі нудна. Маналог Ільяшынай цячэ роўна, манатонна. Але можна пачуць пэўныя зьвесткі зь яе біяграфіі. Л. Аляксеева бырэ інтэрв'ю і расказвае пра яе, што “ейны муж выехаў на працу ў Нарвэгію, і яны цяпер жывуць там”. Нам цікава было б даведацца, а з кім выехала зь Беларусі Л. Ільяшына (якая ў Сеціве падаецца цяпер як прадстаўніца Нарвэгіі)? Яе муж спэцыяліст па адлову селядцоў? Ён у пагонах або без? Але ня ў гэтым справа, вы паслухайце, як мадам распавядае пра сітуацыю ў Беларусі. Гэта трэба ўмець так: “наши суды” і г.д. Зь ейнай праваабарончай дзейнасьці ў аналах нашай краіны застаўся толькі адзін, затое які эпізод! Гэта была адвакацкая дзейнасьць па абароне ў 1999 г. Тамары Віннікавай, арыштаванай дырэктара Нацыянальнага Банку РБ. Вядома, справа была цёмная. Віннікава даўно жыве ў Лёндане. А пасьля гэтага — доўгі пэрыяд ананімнасьці Л. Ільяшынай і ўрэшце прыняцьце нарвэжскага грамадзянства.

Вось такія “беларусы” узначальваюць адзін з шэрагу “белдамоў” на Захадзе, такая “мошчная” “белорусская оппозіція”. “А почему бы и нет!” — бадзёра запярэчаць вам “белорусскіе правозашчітнікі”. І ня трэба зьдзіўляцца, што сымвал іхнай структуры — схематычны рысунак нейкай крываватай хаты. У Калузе такое называюць “избушкой на курьих ножках”. Свой сымвал яны падаюць, як правіла, на жоўтым фоне, атрымліваецца гэткі “жоўты дом”.

“Добро пожаловать в Белорусский дом в Вильнюсе!”

Сяргей Камароўскі