“РАСЕЯ ПРАДАСЬЦЬ БЕЛАРУСІ РАКЕТЫ С-300”
30 кастрычніка чэшская газэта “Pravo” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:
Расея зьбіраецца прадаць Беларусі чатыры батарэі сучасных супрацьракетных ракет С-300 ў рамках адзінай расейска-беларускай супрацьпаветранай абароны. Пасьля сустрэчы з сваім беларускім партнёрам Юрыем Жадобіным гэта ўчора ў Маскве паведаміў расейскі міністар абароны Сяргей Шайгу. Масква, паводле ягоных словаў, таксама разьмясьціць у Беларусі эскадрылью сваёй зьнішчальнай авіяцыі.
Пераклаў з чэшскай В. Буйвал.
Крыніца: http://www.pravo.cz/p252a09d.php
Тое, аб чым мы меркавалі, раскрылася. Эўфэмізмы “перадасьць ракеты”, “паставіць ракеты” аказаліся эўфэмізмамі. Масква прымушае нашую краіну купляць гэтыя вельмі дарагія ракетныя комплексы. Дзіка гучыць пасаж з чэшскай газэты: “У рамках адзінай расейска-беларускай супрацьпаветранай абароны”. “Абарона”, значыць, адзіная, а вось “денежкі врозь”. Вядома, што наша краіна зьяўляецца першым эшалёнам абароны Масквы і Расеі. Вось за гэта мы павінны расплочвацца з той жа Масквой.
Але гэта толькі пачатак расплаты за Маскву. Мужчыны і многія жанчыны ведаюць і разумеюць, што па першаму эшалёну ў выпадку ваенных дзеяньняў наносіцца самы сакрушальны ўдар. Пасьля сакрушальнага ўдару варагуючыя бакі могуць прыступіць да мірных перамоваў. Але мы ўжо пра гэта не даведаемся, нас проста ня будзе.
Наш народ павінен спыняць, пакуль ня позна, гэты танец сьмерці ў абдымках з Масквой.
Ян Булыга