АБАРОНА АД ІМПЭРЫІ ЗЛА

28 кастрычніка славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “У Румыніі распачалі будаўніцтва супрацьракетнай сістэмы НАТО”. Вось гэты артыкул:

Праект хаўруса прадугледжвае разьмяшчэньне радарных сістэм і супрацьракетных ракет у Польшчы і Румыніі.

Дэвэсэлу. У Румыніі ў панядзелак распачалі будаўніцтва супрацьракетнай сістэмы, якая павінна стаць складовай часткай эўрапейскага абарончага шчыта Паўночнаатлантычнага хаўрусу.

На афіцыйнай цырымоніі на вайсковай базе ў паўднёварумынскім горадзе Дэвэсэлу ўзяў удзел таксама намесьнік генэральнага сакратара НАТО Аляксандр Вэршбоў і румынскі прэзыдэнт Траян Бэсэску.

“Гэта — гістарычны момант”, — сказаў Бэсэску падчас закладаньня першага каменя.

Ён дадаў, што новы комплекс будзе закончаны на прыканцы 2015 года і потым уключаны ў абарончую сістэму хаўруса.

Злучаныя Штаты інвэстуюць у паветраную базу ў Дэвэсэлу каля 100 мільёнаў эўра. База застанецца пад румынскім камандаваньнем і на ёй будуць дзейнічаць амаль 200 амэрыканскіх вайскоўцаў.

Хаўрус вырашыў пабудаваць супрацьракетны шчыт у 2010 годзе. Праект прадугледжвае радарных сістэмаў і супрацьракетных ракет тыпу SM-3 у Польшчы і Румыніі.

Амэрыкаснкія караблі з дадатковымі ракетамі будуць знаходзіцца ў іспанскіх водах. А ў Турцыі будуць разьмешчаны радары так званай сістэмы раньняга папярэджваньня.

Сістэма павінна абараняць Эўропу ад пагрозаў, напрыклад, з Ірану ці Паўночнай Карэі. Аднак праект раззлаваў Расею. Канчатковае завяршэньне праекта чакаецца ў 2018 годзе.

Petit Press

Пераклаў з славацкай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.sme.sk/c/6986776/v-rumunsku-odstartovali-vystavbu-protiraketoveho-systemu-nato.html

Ніхто не прызнаецца, але ўсе ведаюць: на самой справе Шчыт НАТО разбудоўваецца дзеля абароны ад маскоўскай імпэрыі зла. Вось Масква і злуецца.

Янка Базыль