“ІЗРАІЛЬ ЗААТАКАВАЎ СКЛАД РАСЕЙСКІХ РАКЕТ У СІРЫІ”

31 кастрычніка славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

Ізраіль хоча не дапусьціць, каб сучасныя ўзбраеньні патрапілі да баевікоў. Сёлета ён атакаваў ужо прынамсі тройчы.

Бэйрут. Ізраільскія ваенныя самалёты ў чацьвер заатакавалі склад расейскіх ракет на сірыйскай базе ў партовым горадзе Лазікія.

Падзею пацьвердзіў неназваны прадстаўнік амэрыканскай улады. Далейшыя дэталі ён не паведаміў, піша агентура АР.

Яшчэ адзін неназваны дзеяч бясьпекі пацьвердзіў, што мэтай налёту былі ракеты тыпу СА-125 расейскай вытворчасьці.

Паводле агенцыі Reuters, ізраільскія ўлады пакуль што аб падзеях не выказаліся. Габрэйская дзяржава на працягу гэтага года зьдзейсьніў на тэрыторыі Сірыі прынамсі два такія налёты.

Ізраіль некалькі разоў папярэджваў, што ён гатовы прыняць ваенныя захады і не дапусьціць, каб уплывовым шыіцкім партызанам у Ліване дасталіся ў рукі сучасныя ўзбраеньні, якія прыбываюць ў асноўным з Ірану праз тэрыторыю Сірыі.

Сірыйскі назіральны цэнтар па правах чалавека (SOHR), які апрацоўвае паведамленьні ад апазыцыйных актывістаў, паведаміў, што выбухі былі заўважаны непадалёк ад горада Джабла, які знаходзіцца на беразе Сяродземнага мора на поўдзень ад Лазікіе.

Petit Press

Пераклаў з славацкай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.sme.sk/c/6990751/izrael-zautocil-na-sklad-ruskych-rakiet-v-syrii.html