ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ У ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ ДЗЯДЫ Ў МЕНСКУ
3 лістапада, у нядзелю Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ арганізоўвае шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды.
10.30. — збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”).
11.00. Пачатак шэсьця. Шэсьце пройдзе па пр. Ф. Скарыны (цяпер “проспект Незавісімості”) — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі да Кальцавой дарогі.
14.30. — пачатак мэмарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах.
Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў.
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
29 кастрычніка 2013 г.