КАЛЕКТЫЎНАЯ АДКАЗНАСЬЦЬ НЕВІНАВАТЫХ ЛЮДЗЕЙ

25 кастрычніка славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “У Расеі хочуць, каб сваякі тэрарыстаў кампэнсавалі шкоду”. Вось гэты артыкул:

Крэмль рыхтуе больш жорскія пакараньні за тэрарызм. Йдзецца аб рэакцыі на ўдзел расейскіх грамадзянаў у баях у Сірыі.

Масква. Дзяржаўная дума, ніжняя палата расейскага парляманту, прыняла ў пятніцу новы заканадаўчы акт, які робіць больш жорсткімі пакараньні за тэрарызм і патрабуе, каб сваякі асуджаных тэрарыстаў кампэнсавалі шкоду, нанесеную ў тэрактах.

Інфармавала аб гэтым агентура Associated Press.

Закон быў прыняты адзінагалосна і чакаецца, што так сама хутка яго прыме й верхняя палата парляманта, а потым падпіша прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Тады закон пачне дзейнічаць.

Закон канстатуе, што навучаньне тэрарыстычнай дзейнасьці караецца 10 гадамі вязьніцы. Уводзіцца таксама пакараньне да 6 гадоў вязьніцы за сяброўства ў баявой групоўцы замяжой.

Увядзеньне больш суровых пакараньняў зьяўляецца перш за ўсё рэакцыяй на ўдзел расейскіх грамадзянаў у баях у Сірыі на баку паўстанцаў. Расейскія прадстаўнікі выказалі апасеньні, што, вярнуўшыся, яны могуць заатакаваць і на радзіме.

Petit Press

Пераклаў з славацкай В. Буйвал

Крыніца: http://www.sme.sk/c/6983699/v-rusku-chcu-aby-pribuzni-teroristov-uhradzali-skody.html

Ну, насьмяшылі заходнія аналітыкі. Для тых, хто ваюе на баку паўстанцаў у Сірыі, Расея не зьяўляецца радзімай. Інакш яны б не паехалі ў Сірыю. Але справа ня ў тым. Цяпер, калі хто-небудзь будзе заўважаны ў чым-небудзь, “славные органы” зьявяцца ў сваякоў гэтых заўважаных і будуць забіраць усё “як кампэнсацыю”: грошы, аўтамабілі, калыскі, хатнюю жывёлу, посуд, садовыя інструмэнты. Такое ўжо было ў царскіх і бальшавіцкіх дзяржаўных тэрарыстаў (экспрапрыяцыя), а таксама пад акупацыйнай уладай нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў.

І яшчэ цікава. Вось урэшце Пуціна з калегамі асудзяць за тэракты ў Маскве, Валгадонску, Беслане і г.д. Значыць, што расплочвацца за ўсё будуць ягоныя сваякі на Браншчыне. Іх паказвалі аднойчы па расейскім тэлебачаньню: бранскія прасталюдзіны-пуціны з характэрнымі фізіяноміямі.

Наступны крок “новай расейскай дэмакратыі” — увядзеньне групавой крымінальнай адказнасьці народаў за некага, які нешта. Такое ўжо было пры тав. Сталіне.

Сяргей Камароўскі