“НАШЫ” У ПАЛЕРМА

Вядомая “Вясна” падала на сваім сайце інфармацыю “Сицилия услышала правду о правах человека в Беларуси”. Цытуем:

“Юрист Павел Сапелко, жена правозащитника Алеся Беляцкого Наталья Пинчук и исследователь “Международной амнистии” (Amnesty International) по Беларуси Хизер Макгилл встречались с правозащитниками и прессой в Италии.

Во встрече, которая прошла 12 октября в региональном отделении Международной Амнистии в Палермо (Сицилия) звучали свидетельства жены Алеся Беляцкого Натальи Пинчук и юриста Павла Сапелко, а также комментарии исследователя Amnesty International по Беларуси Хизер Макгилл о той ситуации с правами человека, которая сложилась в последние годы в Беларуси”.

Крыніца: http://spring96.org/ru/news/66672

Што ж, сустрэча атрымалася вельмі сымвалічная. З розных канцоў сьвету ад людзей, якія пацярпелі ад перасьледу рэжымаў, у інфармацыйную прастору паступае ўсё больш зьвестак аб тым, што Amnesty International ператварылася ў структуру мафійнага тыпу. У яе павуціньні (якое нікім не кантралюецца) зьнікаюць бяз сьледу вельмі вялікія сумы грошай. Назіраецца таксама лібэральная пераарыентацыя і вызначэньне новых прыярытэтаў “у духу эпохі”: героямі-пакутнікамі прызнаюцца перш за ўсё пакрыўджаныя пэдэрасты і іншага кшталту збачэнцы-фігляры. Ужо даўно людзі, якія церпяць перасьлед за сваю палітычную, патрыятычную, антытаталітарную дзейнасьць (падкрэсьлім — негвалтоўную дзейнасьць) ня могуць разьлічваць на дапамогу гэтай пакуль што ўплывовай арганізацыі. Беларусы пераканаліся ў гэтым на прыкладзе справы нацыянальнага героя Сяргея Каваленкі — Чалавека Сьцяга. З падачы “Вясны” Amnesty International адмовілася прызнаць яго “вязьнем сумленьня” і аказваць дапамогу ў яго вызваленьні.

Мы пазнаёміліся з прадстаўленымі на сайце “Вясны” публікацыямі ў сіцылійскім друку. Таварышы верныя сябе. Яны распавядалі пра “абмежавані прэсы ў Беларусі”, А. Бяляцкага і “правы чалавека”. Ні словам гэтая гастрольная публіка не згадала пра здушэньне прамаскоўскім акупацыйным рэжымам беларускай культуры і мовы, пра паступовую вайсковую расейскую акупацыю Беларусі, пра экспэрымэнты рэжыму над беларускім дзецьмі, што жывуць у чарнобыльскіх раёнах.

Зрэшты, ніхто й не чакаў ад сіцылійскіх гастралёраў, што яны выкажуцца пра гэта.

Янка Базыль