ФАЛЬСІФІКАТ
Польскае тэлебачаньне паведаміла пра ўрачыстае адзначэньне 600-х угодкаў Гарадзельскай Уніі паміж Каронай і Вялікім Княствам (1413 г). Асноўныя мерапрыемствы прайшлі непадалёк ад украінска-польскай мяжы, у мястэчку Гарадзель каля Замосьця і ў самым Замосьці. Паўсюль віселі дзяржаўныя сьцягі Польшчы і Рэспублікі Летува. Адбыліся канцэрты, па вуліцах хадзілі акцёры ў гістарычных строях і грыме. Разгарнуліся выставы з гістарычнымі прадметамі. Зьехаліся “нашчадкі гістарычных родаў з Польшчы і Летувы”. Гісторыкі з абедзьвюх краін правялі сумесную акадэмію-канфэрэнцыю. У тэлеінтэрв'ю яны казалі пра тую Унію як пра ўзор для сёньняшняга аб'яднаньня Эўропы. На мерапрыемствы ня быў запрошаны зь Беларусі ніводзін чалавек, ніводзін гісторык.
Беларусі, зразумела, у 1413 годзе не існавала, яна знаходзілася тады на Марсе або Сатурне.
Цікава, яны і цяперашнюю Эўропу зьбіраюцца аб'ядноўваць на фальсіфікатах?
Сяргей Камароўскі